viasna on patreon

Каля 150 чалавек выйшлі ў Брэсце на акцыю пратэсту супраць запуску завода АКБ Фота

2020 2020-04-13T12:19:53+0300 2020-04-14T11:26:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest_zavod_akb_aprel_2020_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя 12 красавіка супраць запуску завода АКБ. Фота Tut.by

Акцыя 12 красавіка супраць запуску завода АКБ. Фота Tut.by

У нядзелю 12 красавіка па цэнтральных вуліцах Берасця прайшлі актывісты, якія выступаюць супраць запуску акумулятарнага завода. Праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведаміў TUT.BY, што ў акцыі прыняло ўдзел каля 150 чалавек.

Праціўнікі акумулятарнага завода выйшлі на плошчу Леніна каля 12.00. Выступаючы перад прысутнымі, адзін з лідараў пратэсту Дзмітрый Бекалюк праз гучнагаварыцель нагадаў пра тое, што летась падчас візіту ў Брэст Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сказаў, што берасцейцы «будуць вырашаць, ці быць гэтаму заводу і якім будзе гэты завод». Пры гэтым 9 красавіка, нягледзячы на няспынныя пратэсты, праект будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам атрымаў станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.

Фота Tut.by
Фота Tut.by

"Нам далі пасыл: людзі нічога не вырашаюць", — сказаў Дзмітрый Бекалюк.

Пасля яго выступу на плошчу выйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія па гучнагаварыцелі папярэдзілі ўдзельнікаў акцыі аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Людзі сустрэлі іх свістам і крыкамі "Ганьба".

Затым удзельнікі пратэсту прайшлі калонай па маршруце: плошча Леніна — вуліца Пушкінская — Савецкая — пляцоўка каля ЦУМа. Падчас шэсця людзі разгарнулі банер "Не заводу АКБ", а таксама скандавалі: "No pasaran" (з гішп. "не пройдуць" — палітычны лозунг, які выказвае цвёрды намер абараняць сваю пазіцыю),  "Чыноўнікаў на нары", "Не заводу АКБ".

Фота Tut.by
Фота Tut.by

Шэсце скончылася на плошчы ля Цэнтральнага ўнівермага. Абышлося без затрыманняў.

Кампанія "АйПауэр" 9 красавіка атрымала станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па будаўнічым праекце акумулятарнага завода. Як паведамляе "Брестская газета", наступны этап рэалізацыі праекта – гэта правядзенне індывідуальных выпрабаванняў і комплекснае апрабаванне змантаванага абсталявання, выпрабаванне сістэм водазабеспячэння, каналізацыі, ацяплення і вентыляцыі і іншых сістэм. Пры гэтым грамадская экалагічная экспертыза праекта, якую даручыў правесці Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, так і не адбылася.

Фота Tut.by
Фота Tut.by

 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства