viasna on patreon

Патрабуюць аднавіць на вучобе мінскую студэнтку Елізавету Пракопчык. І вось чаму

2020 2020-04-13T12:32:30+0300 2020-04-14T13:40:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prakopchyk-liza-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Елізавета Пракопчык. Фота з сацыяльных сетак.

Елізавета Пракопчык. Фота з сацыяльных сетак.

Аднавіць на вучобе адлічаную з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта студэнтку Елізавету Пракопчык заклікаюць аўтары петыцыі, размешчанай на сайце petitions.by.

Па словах Пракопчык, пад час пандэміі COVID-19 яна перастала наведваць заняткі ў сувязі з парушэннем, на яе думку, права на ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу, гарантуемага любому студэнту згодна дзеючага Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Правілаў унутранага распарадку МДЛУ. Пропускі заняткаў сталі падставай для вынясення ёй спагнання, а затым і адлічэння з МДЛУ.

“Мы лічым, што дадзенае адлічэнне з'яўляецца несправядлівым, пры гэтым рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Наталля Баранава, а калі неабходна, то і міністр адукацыі Карпенка, абавязаны аднавіць першую заяўніцу гэтага звароту ў яе правах, адмяніўшы загад рэктара, зыходзячы з неабгрунтаванасці і несправядлівасці накладзенага на яе дысцыплінарнага спагнання,” - паведамляецца ў петыцыі.

Студэнтка сапраўды мела рацыю, калі непакоілася пра стан свайго здароўя і здароўе іншых студэнтаў. Telegram-каналу "Баста!" стала вядома, што заражэнне каранавірусам нібыта выяўлена ў чатырох студэнтаў МДЛУ.

"Каранавірус пацверджаны ў чатырох студэнтаў - з перакладчыцкага факультэта і факультэта англійскай мовы. Яны шпіталізаваны. Старасты груп, у якіх яны вучыліся, ужо разаслалі сваім аднагрупнікам паведамленні аб тым, каб яны заставаліся дома і нікуды не выходзілі", - паведаміў Тэлеграм-каналу студэнт МДЛУ.

“Вясна” заклікае кіраўніцтва МДЛУ адмяніць спагнанне Елізавеце Пракопчык і аднавіць яе ў правах студэнткі

Праваабарончы цэнтр “Вясна” накіраваў зварот на адрас рэктара Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлі Баранавай з нагоды адлічэння студэнткі гэтай навучальнай установы Елізаветы Пракопчык.

Праваабаронцы "Вясны" таксама апавясцілі Спецыяльную дакладчыцу ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын аб сітуацыі з выключэннем студэнткі 4-га курса Лізаветы Пракопчык з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства