viasna on patreon

Фрылансерку Ларысу Шчыракову судзілі ў день народзінаў Дапоўнена

2020 2020-04-13T21:45:24+0300 2020-04-14T11:25:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchyrakova-2020-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова ў судзе. Фота са старонкі ў фэйсбуку Андрэя Мядзведзева.

Ларыса Шчыракова ў судзе. Фота са старонкі ў фэйсбуку Андрэя Мядзведзева.

Свой чарговы дзень народзінаў гомельская журналістка-фрылансерка Ларыса Шчыракова правяла ў судзе.

13 красавіка ў судзе Гомельскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа журналісткі, якую абвінавацілі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ паводле арт. 22.9 КаАП.

Паводле рапарта падпалкоўніка Аляксандра Зуева, на Шчыракову склалі пратакол за стварэнне рэпартажу з пратэстнай акцыі «Кармленне галубоў або прагулка па набярэжнай», які 1 сакавіка трансляваўся па спадарожнікавым канале «Белсат». З ініцыятывы блогера Сяргея Ціханоўскага кожную нядзелю некалькі дзясяткаў гамельчукоў наведваюць набярэжную Сожа, гутараць з журналістамі і блогерамі, распавядаюць аб праблемах, абмяркоўваюць сацыяльна-эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне.

Як паведамляе "Палеская Вясна", у матэрыялах адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Ларысы Шчыраковай маецца таксама адказ з Міністэрства замежных справаў на запыт УУС Гомельскага аблвыканкама пра тое, ці маюць гомельскія журналісты акрэдытацыю пры МЗС. Запыт тычыўся адразу сямі журналістаў-фрылансераў і блогераў з Гомеля і Гомельскай вобласці – Ларысы ШчыраковайАндрэя ТолчынаМарыі БулавінскайЯўгена МеркісаМарыны ДрабышэўскайАндрэя Мядзведзева і Андрэя Павука. Відавочна, што ўлады баяцца распаўсюду непадкантрольнай дзяржаўнай цэнзуры інфармацыі і шукаюць спосабы прымусіць змоўкнуць усіх незалежных журналістаў Гомельшчыны.

Суддзя Сяргей Салоўскі вынес пастанову аб прыцягненні фрылансеркі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 35 базавых велічыняў. Пра гэта ў фэйсбуку напісаў калега журналісткі Андрэй Мядзведзеў.

“Не толькі журналісты, але і героі Ларысіных сюжэтаў, проста неабыякавыя гамельчукі, якія не хочуць рабіцца паслухмяным статкам, які нехта можа загнаць у адну кашару, потым перагнаць у іншую, а, калі што, дык і зусім прырэзаць. І вось гэта галоўнае! Яднанне - гэта адзін з вынікаў нашай працы, –  піша Мядзведзеў. –   Менавіта за імкненне да яднання людзей супраць няволі гэтыя памагатыя рэжыму трасуцца з злоснай боязі ад адных толькі нашых прозвішчаў. І хай трасуцца! А Ларысу віншую з днём народзінаў і зычу і надалей заставацца такой жа прыгожай, нязломнай і перакананай у сваёй рацыі!"


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства