viasna on patreon

Адміністрацыйная справа Вайцешыка: пракуратура лічыць, што Нясвіжскі РАУС парушыў закон Дапоўнена

2020 2020-04-14T16:29:00+0300 2020-04-14T16:46:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vajceshik2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Вайцешык

Аляксандр Вайцешык

Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога павінны судзіць па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі. І на яго бок стала пракуратура.

Нагадаем, што Аляксандра Вайцешыка затрымалі ў Нясвіжы 22 лютага, калі ён спрабаваў прайсці на сход агракамбіната "Сноў" у якасці даверанай асобы былога работніка агракамбіната Вячаслава Сырыцы. Праваабаронца планаваў прадстаўляць інтарэсы Сырыцы, бо на сходзе вырашалі пытанне аб яго выключэнні з агракамбіната і пазбаўлення звання ганаровага работніка. Аднак дружыннікі і міліцыя, якія стаялі на ўваходзе ў залу, не захацелі прапусціць Вайцешыка ўнутр. Канфлікт скончыўся затрыманнем праваабаронцы, а пасля гэтага яму стала дрэнна, і ён апынуўся на некалькі дзён у шпіталі.

Пасля выпіскі нясвіжскія міліцыянты склалі на яго пратакол за "дробнае хуліганства" (артыкул 17.1 КаАП) - за тое, што ён нібыта штурхаў дружынніка і перашкаджаў грамадзянам праходзіць у залу на сход.

У выніку месяц яго справа перакідвалася ад аднаго суда ў іншы, а напрыканцы сакавіка яна была вернутая ў РАУС Нясвіжскага раёна на дапрацоўку. 

Суд упарта не хоча судзіць праваабаронцу Вайцешыка. Чакаюць выхаду тэрмінаў?

Праваабаронца Аляксандр Вайцешык, якога мусяць судзіць за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбінату “Сноў”, ніяк не можа дамагчыся празрыстасці па сваё адміністрацыйнай справе. Ужо месяц яна перакідваецца ад аднаго суда да іншага, і праваабаронца мяркуе, што суды і міліцыя хочуць, каб тэрміны яе разгляду выйшлі.

Праваабаронца лічыць, што суд над ім адкладаюць спецыяльна, каб тэрміны яго разгляду выйшлі. На яго думку, суд і міліцыя разумеюць, што ў яго дзеяннях няма складу правапарушэння, і хочуць, каб справа сама сабой спынілася на нерэабілітуючых падставах. У такой сітуацыі Вайцешык ужо не зможа прыцягнуць міліцыянтаў да адказнасці за незаконнае затрыманне.

Таму праваабаронца вырашыў не чакаць заканчэння адміністрацыйнага працэсу і накіраваў заяву ў пракуратуру Нясвіжскага раёна, у якой апісаў усе парушэнні, дапушчаныя Нясвіжскім РАУС падчас падрыхтоўкі яго справы. А гэта і неразгляд хадайніцтваў праваабаронцы, і парушэнне парадку вядзення адміністрацыйнага працэсу, і няпоўнае вывучэнне абставінаў справы.

І нечакана для Аляксандра Вайцешыка пракурор Аляксандр Алісевіч пагадзіўся з яго довадамі. Пракуратура правяла праверку і па яе выніках вынесла прадстаўленне начальніку Нясвіжскага РАУС, у якім таксама ёсць пытанне аб прыцягненні вінаватых міліцыянтаў да адказнасці. 

У хуткім часе стане вядома, як Нясвіжская міліцыя адрэагуе на гэтае прадстаўленне. А 14 красавіка праваабаронца ўрэшце рэшт атрымаў позву прыйсці на судовае пасяджэнне, якое адбудзецца ў Баранавіцкім раённым судзе 16 красавіка ў 11.00


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства