Палітвязень Іван Комар цяпер на каранціне. Што гэта значыць?
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязня Івана Комара этапавалі ў папраўчую калонію №17 горада Шклоў Магілёўскай вобласці. З 6 па 20 красавіка ён знаходзіцца на карантыне. Сёння ў сувязі з пандэміяй COVID-19 у многіх "каранцін" асацыюецца выключна з мерай па стрымліванні распаўсюджвання віруса. Што значыць каранцін для зняволенага?
Каранцін – звычайная працэдура пры пераводзе ў калонію
Юрыст "Вясны" Павел Сапелка патлумачыў, што каранцін – гэта абавязковая працэдура для любога зняволенага, якога пераводзяць у калонію. Знаходжанне зняволенага там пачынаецца з каранціну.
"Каранцін – гэта асобнае жылое памяшканне з агароджанай тэрыторыяй. Зняволеныя там знаходзяцца круглыя суткі: спяць, шпацыруюць, ядуць, удзельнічаюць у выхаваўчых мерапрыемствах.
Каранцін звычайна доўжыцца 14 сутак. За гэты час зняволеных афармляюць, размяркоўваюць па атрадах, прымаюць ад іх абавязацельствы аб правапаслухмяных паводзінах, праводзяць медыцынскі агляд, знаёмяць з правіламі паводзін. Калі зняволеных выводзяць на працы – яны працуюць асобна ад іншых зняволеных.
Гэтую працэдуру праходзіць і Іван камар, якога этапавалі ў ПК-17", – распавядае пра ўмовы ўтрымання на карантыне юрыст.
Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі адзначае, што на каранцін трапляюць усе зняволеныя незалежна ад таго, ці прыехаў ён з СІЗА, з іншай калоніі або яго проста вазілі на перасуд.
"Яшчэ адна абавязковая працэдура на карантыне-падпісанне зняволенымі "папер" – заявы, у якім ты прызнаеш віну і абавязваешся выконваць правілы ўнутранага распарадку. Тыя з вязняў, якія адмаўляюцца падпісваць "паперы", у калонію не трапляюць. Іх ізалююць. З каранціну іх пераводзяць адразу ў памяшканне камернага тыпу, а потым за сістэматычныя "парушэнні" – у турму, так званую"крытку".
За час каранціну адміністрацыя калоніі вырашае, у які атрад размеркаваць зняволенага. Паралельна ідзе вывучэнне яго характару, слабых і моцных бакоў.
Да палітычных зняволеных у калоніі – асобны падыход", – дадае Алесь Бяляцкі.
А ўсё ж, якія меры па стрымліванні распаўсюджвання COVID-19 прымаюцца ў месцах пазбаўлення волі?
Праваабаронцы выказваюць занепакоенасць з нагоды становішча асоб у месцах пазбаўлення волі ў сітуацыі. У тым ліку і з-за таго, што інфармацыя адтуль застаецца фактычна недаступнай для грамадскасці.
Як адзначае юрыст "Вясны" Павал Сапелка, па эпідэміялагічных паказаннях хворых зняволеных могуць змясціць у каранцін. Зараз у месцах пазбаўлення волі абмежавана права на спатканні: часова адмененыя кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні "ў мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў".
Грамадскасць, улічваючы вопыт іншых краін у сітуацыі пандэміі, настойвае на вызваленні асоб, найбольш уразлівых да COVID-19, сярод якіх-пажылыя людзі, хворыя, а таксама асобы, якія здзейснілі неопасные злачынства. Так, Аб'яднаная грамадзянская партыя заклікае падпісаць петыцыю аб тэрміновай і максімальна шырокай амністыі зняволеных у Беларусі.
"Шырокая амністыя ў бягучых умовах будзе правільным рашэннем з пункту гледжання барацьбы з эпідэміяй, сведчаннем клопату пра жыццё і здароўе жыхароў Беларусі і прытрымліваннем прынцыпаў гуманізму, дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі выканання пакаранняў, рацыянальнага прымянення мераў прымусу", – падкрэслівае АГП у сваёй петыцыі.
Акрамя гэтага, як паведамляе TUT.BY, адразу некалькі грамадзянскіх ініцыятыў, якія аб'ядноўваюць сваякоў зняволеных па эканамічных (і не толькі) артыкулах звярнуліся з адкрытым лістом да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Яны ўпэўненыя: калі вірус патрапіць у следчыя ізалятары і калоніі, то адбудзецца трагедыя, якая ўнясе мноства жыццяў, у тым ліку эканамічна актыўнага і карыснага насельніцтва нашай краіны.
Што яшчэ пачытаць па тэме?
Турма і вірус COVID-19 у Беларусі
Праваабаронцы занепакоеныя становішчам зняволеных у сувязі з COVID-19
Каранaвірус: Турэмная ліхаманка