viasna on patreon

Бязвыплатная дапамога медыкам: чаму так шмат абмежаванняў і што трэба рабіць

2020 2020-04-15T11:49:11+0300 2020-04-16T16:55:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lavtrend-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтр прававой трансфармацыі “Lawtrend” пры падтрымцы Асамблеі НДА Беларусі падрыхтаваў петыцыю аб ліквідацыі абмежаванняў на прадастаўленне і выкарыстанне бязвыплатнай дапамогі, у тым ліку і той, што накіроўваецца для барацьбы з COVID-19.

Петыцыю, якая будзе накіраваная ў Адміністрацыю Прэзідэнта, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў і Палату прадстаўнікоў, ужо падпісала больш за 1500 чалавек. 

Ініцыятары калектыўнага звароту заклікаюць пазнаёміцца з поўным тэкстам пэтыцыі і пакінуць свой подпіс пад петыцыяй.

Аўтары звароту нагадваюць, што дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь утрымлівае шэраг норм, якія перашкаджаюць развіццю дабрачыннасці і абцяжарваюць рэалізацыю важных дабрачынных праектаў, у тым ліку прыцягненне бязвыплатнай дапамогі ўнутры краіны і з-за мяжы.

На фоне барацьбы з пандэміяй COVID-19 гэтая праблема стала вельмі вострай:

  • гуманітарная дапамога праходзіць працяглую працэдуру рэгістрацыі, 
  • беларусы, якія стала пражываюць за мяжой, ня могуць свабодна перадаваць дапамогу беларускім юрыдычным асобам.

Рэкамэндацыі пра паляпшэнне ўмоваў для атрымання і выкарыстання бязвыплатнай дапамогі з замежных і ўнутраных крыніцаў прадстаўленыя ў аглядзе CSO Meter, які быў падрыхтаваны Асамблеяй НДА і Цэнтрам прававой трансфармацыі па выніках даследвання ўмоў для дзейнасці грамадзянскай супольнасці Беларусі, паведамляе Асамблея НДА Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства