Дар’я Рублеўская пра петыцыю ў абарону студэнткі МДЛУ: Заўтра гэта можа адбыцца з кожным
Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіла сябра Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў (ЗБС), студэнтка Дар'я Рублеўская.
Дар’я перакананая ў тым, што актыўных маладых людзей куды больш, чым сабе ўяўляюць універсітэцкія кіраўнікі, што студэнты_кі могуць адстойваць і бараніць адзін аднога.
«Зараз магчыма назіраць, як пад фонавы шум пандэміі адбываюцца сур'ёзныя і сумныя падзеі, на якіх не заўсёды хапае ўвагі, сярод якіх адлічэнне актыўнай студэнткі МДЛУ Лізаветы Пракопчык. Нагадаю, што Ліза - адна з прыхільніц Задзіночання беларускіх студэнтаў, актывістка Моладзевага Блоку і іншых незалежных студэнцкіх ініцыятыў, адстойвала правы студэнтаў_к не толькі ў Баларусі, але і на міжнародным узроўні. Ліза ў апошняй акцыі "Ха-ха, я тут памру" ля сценаў МДЛУ змагалася не толькі за сваё здароўе, але і за бяспеку для ўсіх студэнтаў і студэнтак свайго ўніверсітэта, паколькі для МДЛУ гэтая тэма не з'яўлялася прыярытэтнай. У адказ за памкненне актывістка атрымала адлічэнне, цалкам абумоўленае, на маю думку, палітычнымі матывамі.
Зараз - найлепшы час для таго, каб выказаць агульную салідарнасць і паказаць, што актыўных маладых людзей куды больш, чым сабе ўяўляюць універсітэцкія кіраўнікі, што студэнты_кі могуць адстойваць і бараніць адзін аднога, бо калі сёння гэта кранулася Лізы, то заўтра гэта можа адбыцца з кожным».
Студэнтку 4-га курсу Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Лізавету Пракопчык адлічылі за пропускі заняткаў (яна прытрымлівалася двухтыднёвага карантыну). Адміністрацыя ўніверсітэта не лічыць гэта адлічэнне палітычна матываваным, аднак сама cтудэнтка з гэтым не згодная.
Па словах Пракопчык, пад час пандэміі COVID-19 яна перастала наведваць заняткі ў сувязі з парушэннем, на яе думку, права на ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу, гарантуемага любому студэнту згодна дзеючага Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Правілаў унутранага распарадку МДЛУ. Пропускі заняткаў сталі падставай для вынясення ёй спагнання, а затым і адлічэння з МДЛУ.
Выкажы пазіцыю, падпішы зварот за аднаўленне на вучобе студэнткі!
Праваабаронцы "Вясны" таксама апавясцілі Спецыяльную дакладчыцу ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын аб сітуацыі з выключэннем студэнткі 4-га курса Лізаветы Пракопчык з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.