viasna on patreon

Як праходзіла назіранне за акцыямі ў 90-х? Запрашаем на анлайн-сустрэчу з Валянцінам Стэфановічам

2020 2020-04-24T20:23:00+0300 2020-04-24T13:30:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sustrecha_stefanovich_25.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская служба “Вясны” запрашае на анлайн-сустрэчу з праваабаронцам "Вясны" Валянцінам Стэфановічам. 

Валянцін Стэфановіч з'яўляўся назіральнікам за мірнымі сходамі яшчэ ў 90-х гадах. Адпаведнае пасведчанне яму было выдадзена Праваабарончым цэнтрам "Вясна" 15 лістапада 1999 года. Якія тады былі акцыі, як ажыццяўлялася першае назіранне, як паводзіла сябе міліцыя? Пра гэтае і шмат іншае можна даведацца падчас сустрэчы.

Акрамя гэтага, Валянцін Стэфановіч распавядзе і пра іншыя формы грамадскага кантролю, якія існавалі ў 90-х. Як тады ажыццяўлялася назіранне за судамі? Што дазваляў інстытут "грамадскага абаронца" на крымінальных працэсах? Як назіральнікі збіралі і распаўсюджвалі інфармацыю аб рэпрэсаваных без інтэрнэту і мабільных тэлефонаў?

Сустрэча пройдзе ў суботу 25 красавіка ў 18:00 анлайн праз Zoom. Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца ТУТ. У форме вы можаце нават задаць пытанне, якое вам цікава, — праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч паспрабуе адказаць.

А вось тут можна прачытаць пра назіранне #ContolBY ад Валанцёрскай службы "Вясны":

Грамадзянскі кантроль у Беларусі: гісторыя, лічбы, факты

Пра тое, як і чаму ўзнік грамадзянскі кантроль Валанцёрскай службы, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца назіральнікі і што трэба, каб далучыцца да каманды #ContolBY, у матэрыяле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства