viasna on patreon

"Рэпарцёры без межаў": Каранавірусны крызіс пагоршыў сітуацыю са свабодай слова

2020 2020-04-21T12:33:12+0300 2020-04-21T12:33:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/journalist_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Існуе выразная карэляцыя паміж ціскам на свабоду сродкаў масавай інфармацыі ў адказ на пандэмію каранавірусу і рэйтынгам краіны ў штогадовым індэксе свабоды слова, апублікаванымна днях праваабарончай арганізацыяй "Рэпарцёры без межаў", піша "Радыё Свабода".

journalist_1.jpg
Ілюстрацыйнае фота svaboda.org

"Пандэмія каранавірусу ілюструе негатыўныя фактары, якія пагражаюць праву на дакладную інфармацыю, і сама па сабе з'яўляецца фактарам пагаршэння. Як будуць выглядаць свабода, плюралізм і дакладнасць інфармацыі ў 2030 годзе? Адказ на гэтае пытанне вызначаецца сёння", — заявіў Крыстоф Дэлюар, генеральны сакратар "Рэпарцёраў без межаў".

У падтрымку гэтай песімістычнай карэляцыі арганізацыя падае прыклады Кітаю (177-е месца ў індэксе), Ірану (173-е) і Іраку (162-е) — краінаў, якія моцна пацярпелі ад пандэміі ды адчувальна абмежавалі правы журналістаў на яе асвятленне.

Сёлета Беларусь заняла 153-ю з 180 пазіцыю ў індэксе, такую самую як летась.

"Дзяржава ажыццяўляе поўны кантроль над усімі тэлеканаламі. Існуе некалькі незалежных СМІ, але многія вымушаныя базавацца за мяжой, і ўлады працягваюць пераследаваць іх, асабліва польскае тэлебачаньне „Белсат“, хоць і менш, чым раней. (…) Выданні, якіх раней ашчадзілі, такія як Tut.by і інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, цяпер знаходзяцца пад прыцэлам уладаў. Тыя, каго ўлады церпяць, працягваюць барацьбу за выжыванне, бо яны пазбаўленыя як дзяржаўных субсідый, так і рэкламы", — гаворыцца ў сёлетняй справаздачы.

Месцы суседзяў Беларусі ў сёлетнім індэксе свабоды прэсы ад “Рэпарцёраў без межаў”: Польшча (62), Літва (28), Латвія (22), Расія (149), Украіна (96).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства