Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні справы супраць міліцыянтаў, якія яе збілі
Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да амапаўцаў, якія збілі яе пры затрыманні на Дзень волі ў 2017 годзе. Такое рашэнне прыняў Першамайскі аддзел Следчага камітэту Мінска.
Нагадаем, 25 сакавіка 2017 года тады яшчэ непаўнагадовую Яну Чуліцкая (Яцыновіч) разам з сяброўкай затрымаў АМАП. Дзяўчыну, схапіўшы за валасы, з ужываннем грубай фізічнай сілы зацягнулі ў аўтобус, дзе адзін іх праваахоўнікаў некалькі разоў моцна стукнуў яе па галаве. У той жа дзень Яны адпусцілі і адміністрацыйную справу супраць яе затым спынілі, аднак ужо праз тыдзень у яе пачаліся першыя прыступы эпілепсіі.
Людзі стаялі тварам да сцяны як быццам на расстрэле
Яна падрабязна распавядае пра тое, што адбылося 25 сакавіка 2017 года, і пра наступныя падзеі.
Зараз, праз тры гады з моманту інцыдэнту, у Яны здараецца па шэсць-сем прыступаў на тыдзень, акрамя таго, у яе развілася яшчэ некалькі звязаных захворванняў. Дзяўчына кожны месяц выдаткоўвае больш за 300 рублёў на лячэнне і праз хваробу мае праблемы з працай.
Больш за два гады Яна спрабуе дамагчыся пакарання для міліцыянтаў, аднак следчыя ўпарта не хочуць бачыць узаемасувязь паміж ударамі па галаве і хваробай Яны. Дзяўчына прадставіла відэа, дзе бачна аднаго з міліцыянтаў, а таксама чутны голас таго, хто ўдарыў яе, але следчыя нават не шукалі гэтых супрацоўнікаў.
У сярэдзіне сакавіка Яна разам з адвакатам паскардзіліся ў пракуратуру на чарговую адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, і пракуратура прызначыла дадатковую праверку. Аднак цуда не здарылася – аддзел Следчага камітэту Першамайскага раёна Мінска ў трэці раз адмовіўся распачынаць крымінальную справу.
Але дзяўчына настроена рашуча і плануе разам з адвакатам абскарджваць рашэнне СК у чацвёрты раз.
Падрабязней пра жыццё Яны пасля затрымання 25 сакавіка 2017 года можна пачытаць тут:
Збітая АМАПаўцам дзяўчына: Акрамя вас я амаль нікому не патрэбна
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96