viasna on patreon

Экаактывіста з Брэста Дзмітрыя Бекалюка таксама асудзілі на 15 сутак арышту

2020 2020-04-22T16:41:59+0300 2020-04-22T16:43:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bekaluk_dmitrij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Бекалюк у судзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Зміцер Бекалюк у судзе. Фота: ПЦ "Вясна"

22 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэсца працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы экалагічнага актывіста, праціўніка завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка. Яго вінавацяць у парушэнні ч. 3 арт. 23.34 КаАП – удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Нагадаем, Дзмітрый Бекалюк быў затрыманы ўвечары пятніцы 17 красавіка ў краме чатырма супрацоўнікамі міліцыі. Тыя не патлумачылі яму правы і адразу завезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Там Бекалюк даведаўся, што ў адносінах да яго распачаты адміністрацыйны працэс за тое, што ён прымаў удзел у акцыі супраць завода АКБ 12 красавіка. У суботу 18 красавіка былі затрыманы яшчэ два актывісты  Аляксандр Кабанаў і Дзмітрый Андрасюк.

У панядзелак 20 красавіка Кабанава і Андрасюка асудзілі на 15 сутак арышту кожнага. Разгляд справы Бекалюка адклалі да серады 22-га, бо той запатрабаваў час на азнаямленне са справай. 

Праціўнікі завода АКБ Кабанаў і Андрасюк атрымалі вялікія тэрміны арышту

У судзе Ленінскага раёна Брэста 20 красавіка судзілі трох актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода і бралі ўдзел у акцыі пратэсту 12 красавіка. На іх заведзеныя адміністрацыйныя справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

Разглядае справу Дзмітрыя Бекалюка суддзя Аляксандр Семянчук. Перад пасяджэннем ён забараніў весці фота і відэаздымкі. Сам Бекалюк перад пачаткам суда вырашыў пайсці ўзяць неабходныя рэчы, бо лічыць, што яго таксама могуць асудзіць на "суткі". 

Суддзя Аляксандр Семянчук. Фота Уладзіміра Вялічкіна
Суддзя Аляксандр Семянчук. Фота праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна

Суддзя зачытаў матэрыялы справы, згодна з якімі, 12 красавіка Бекалюк публічна выражаў незадаволенасць дзеючай уладай і заводам. Бекалюк хадайнічаў запатрабаваць матэрыялы відэазапісу з дзяжурнай часткі, які могу пацвердзіць факт незадавальнення яго просьбы на адваката і неазнаямленне з яго правамі. Суддзя адмовіў у хадайніцтве. Бекалюк прасіў далучыць да справы яшчэ шэраг дакументаў, у прыватнасці пра кепскі стан здароўя састарэлай маці і пра тое, што Бекалюк мае на ўтрыманні непоўнагадовае дзіцё, якое таксама мае захворванне. 

Пасля невялікага перапынку Бекалюк ізноў казаў суддзі, што супрацоўнікі міліцыі, якія яго затрымлівалі, адмовілі яму ў права на абарону. Таму ён просіць прызнаць пратаколы і рапарты несапраўднымі. Але суддзя зноў адмовіў у тым, каб запатрабаваць відэа з дзяжурнай часткі. 

Затым апыталі сведку-міліцыянта, старэйшага інспектар па забеспячэнні грамадскага парадку Ленінскага РАУС Андрэя Хвесюка.

"Я быў на плошчы з 12.25 да 12.30, Бекалюка бачыў. Той выступаў (казаў) пра завод, уладу, каментаваў галаву дзяржавы, апісваў знешні выгляд. Па нядзелях Бекалюк там часта нешта выступае. Добра ведаю Бекалюка, ягоны голас і знешні выгляд, таму не сумняваюся, што гэта быў ён. Дакладна прамову не памятаю", – сказаў сведка.

Ён таксама сказаў, што пазнаў Бекалюка па твары і канстытуцыі цела. 

Пасля апытання міліцыянта суддзя зачытаў сценаграму выступа актывіста на акцыі 12 красавіка, а затым прадэманстраваўся на вялікім экране відэазапіс з акцыі. Суддзя Семянчук прыйшоў да высновы, што пратакол адпавядае відэазапісу. 

Наступным апыталі сведу – участковага міліцыянта Георгія Войтку, які прымаў удзел у затрыманні Бекалюка.Таксама суддзя зачытаў артыкул з TUT.BY, у якім узгадваліся прозвішчы Бекалюка, а таксама праваабаронцы "Вясны" Уладзіміра Вялічкіна

Бекалюк апісаў момант затрымання:

"Войтка забараніў фота відэа, аўдыё, на патрабаванне забяспечыць адваката ўключыў гучна музыку. Калі я патрабаваў права на абарону, ён пагражаў прымяніць сілу. Ён пратакол не складаў, пісаў нехта Дзяніс Міхайлавіч, які не прадстаўляўся і павышаў голас, Я патрабаваў адваката і патрабаваў, кам мяне апыталі. Мне адмовілі і напісалі, што ад тлумачэнняў адмовіўся".

Войтка адмаўляў словы Бекалюка, казаў, што правы яму растлумачылі. 

Суддзя вынес рашэнне – асудзіць Дзмітрыя Бекалюка на 15 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства