Па блогеру Сяргею Пятрухіну распачатая праверка па Крымінальнаму кодэксу
Як паведаміў праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін, у дачыненні да брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна міліцыя распачала праверку ў межах артыкула 188 Крымінальнага кодэксу ("Паклёп"). Падрабязнасці справы ўдакладняюцца.
За апошні тыдзень гэта другі выпадак у дачыненні да рэгіянальга актывіста, калі міліцыя распачынае праверку ў межах дыфамацыйнага артыкула Крымінальнага кодэкса. Нагадаем, увечары 23 красавіка да праваабаронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя дадому з аглядам у межах правядзення праверкі па заяве Зобавай, якая цягне крымінальную адказнасць паводле артыкулу 189 Крымінальнага кодэксу. Алена Маслюкова адмовілася ад дачы тлумачэнняў на падставе артыкула 27 Канстытуцыі. Па выніках праведзенага агляду ў Алены Маслюковай былі канфіскаваныя смартфон і ноўтбук. Цяпер яны знаходзяцца на экспертызе.
Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі звязвае праверку і ў дачыненні да блогера Сяргея Пятрухіна, і да праваабаронцы Алены Маслюковай з надыходзячай прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй, якая неўзабаве пачнецца.
"Такім чынам улады аказваюць ціск на рэгіянальных актывістаў, спрабуюць завязаць ім рот", — адзначае Алесь Бяляцкі.
Да праваабаронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя з аглядам