viasna on patreon

Новыя гарады далучаюцца да нядзельнага "кармлення галубоў” Фота

2020 2020-05-04T09:15:54+0300 2020-05-04T16:27:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-2020-05-03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманы ўдзельнік акцыі ў Берасці Андрэй Неўдах..

Затрыманы ўдзельнік акцыі ў Берасці Андрэй Неўдах..

У Берасці 3 траўня адбылася традыцыйная акцыя пратэсту супраць пуску акумулятарнага завода АКБ. Паводле праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, удзел у акцыі – “кармленне галубоў” прынялі каля 250 чалавек.

Многія ўдзельнікі былі ў масках жоўтага колеру з надпісам “Жыць”.

Людзі абмяркоўвалі сітуацыю з арыштаванымі раней актывістамі Дзмітрыем Андрасюком і Аляксандрам Кабанавым, якія раніцай павінны былі выйсці з ІЧУ Ленінскага РАУС пасля 15 сутак арышту.

Пасля выступаў актывістаў на плошчы Леніна яе ўдзельнікі пайшлі па цэнтральных вуліцах Брэста да кінатэатра «Беларусь». Гучалі лозунгі: “Не заводу АКБ”, "Свабоду актывістам», «Лукашэнка, сыходзь» і іншыя.

Напрыканцы акцыі быў затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі, які трымаў сцяг Берасця. Пазней высветлілася, што яго завуць Андрэй Неўдах.

“Галубоў кармілі” і ў іншых гарадах Беларусі: Магілёве, Віцебску, Маладэчна, Пінску, Светлагорску.

Пінчукі ўжо ў другі раз выйшлі на Набярэжную Піны “пакарміць галубоў”. Кінулі кліч у інтэрнэце і а 12.00 на Набярэжнай сабралася каля 15 чалавек і літаральна адразу да іх пад'ехала “хуткая дапамога” і міліцыя.

Лекар абвясціў, што яны будуць ідэнтыфікаваць асобы тых, хто павінен зараз знаходзіцца на самаізаляцыі. Людзям гэта вельмі не спадабалася і яны з неахвотай паказвалі міліцыянтам свае дакументы і абураліся тым, што адбываецца, - паведамляе "Берасцейская Вясна".

У ГАУС г. Пінска даставілі двух мужчын, якія адмаўляліся прад'яўляць дакументы. Пазней іх адпусцілі. Аднаго з пастарунку, а другога адвезлі да лякарні і адпусцілі адтуль.

Акцыя ў Магілёве 2 траўеня.
Акцыя ў Магілёве 2 траўня.

 У Магілёве 2 траўня на плошчы Славы (многія магілёўцы па-ранейшаму называюць яе Савецкая плошча) сабралася каля 15 чалавек. Як паведамляе mspring.online, значная частка з іх – журналісты. Частка – палітыкі і актывісты, пра якіх ужо мноства разоў пісалі тыя самыя журналісты. Траціна ж з агульнага ліку – гэта галоўныя персоны кармлення галубоў: удзельнікі чата «Магілёў для жыцця», аб’яднаныя незадаволенасцю з нагоды таго, што адбываецца ў краіне.

Акцыя ў Маладэчна 3 траўня.
Акцыя ў Маладэчна 3 траўня.
Акцыя ў Светлагорску 3 траўня.
Акцыя ў Светлагорску 3 траўня.

У Віцебску ў нядзелю 3 траўня на плошчы Перамогі сабралася каля 50 чалавек, каб узяць удзел у «кармленьні галубоў». Асноўная ідэя – выйсьці разам у цэнтар гораду і фармальна не патрапіць пад Закон аб масавых мерапрыемствах. Падобныя акцыі ўжо ня першы год ладзяць у Берасьці. Падчас пандэміі гэткую форму сходаў пачалі выкарыстоўваць і ў іншых гарадах Беларусі.

"Кармленне галубоў" у Віцебску 3 траўня.
"Кармленне галубоў" у Віцебску 3 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства