viasna on patreon

Палітвязня Піліпа Шаўрова вызвалілі з-пад варты да суда

2020 2020-05-07T10:35:05+0300 2020-05-07T10:51:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shaurou2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак.

Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак.

Палітычнага зняволенага, актывіста "Маладога фронту" Піліпа Шаўрова вызвалілі з-пад варты да суда пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміла жонка Піліпа Вольга. Суд над актывістам мусіць адбыцца 18 траўня.

Суд вызначыўся з датай пачатку працэсу над актывістам Піліпам Шаўровым

Разгляд крамінальнай справы ў дачыненні актывіста Піліпа Шаўрова прызначаны на 18 траўня. Працэс будзе весці суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Акавітая.

Нагадаем, 16-17 студзеня 2020 г. (згодна з абвінавачваннем), Піліп Шаўроў нанёс фарбай невялікую адносна помніка выяву бел-чырвона-белага сцяга на гранітную частку памятнага знака загінуўшым супрацоўнікам МУС, а таксама расфарбаваў у чырвоны колер рукі помніку А.С. Пушкіну ў г. Мінску.

17-19 студзеня 2020 г. ён нанёс надпіс “1937” на плоце насоснай станцыі ў п. Бараўляны.

18 сакавіка 2020 г. аддзелам Цэнтральнага раёна (г. Мінска) Слечага камітэта Піліпу Шаўрову было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 і ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

Праваабаронцы выказалі нязгоду з такой кваліфікацыяй дзеянняў Піліпа Шаўрова. Па іх меркаванні, мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай з'яўлялася празмернай і расцэньвалася толькі як спосаб аказаць ціск на абвінавачанага.

16 красавіка праваабаронцы выступілі з заявай аб прызнанні Шаўрова палітычным зняволеным з патрабаваннем спынення крымінальнага пераследу па арт. 339 КК РБ, адмены меры стрымання і вызвалення яго з-пад варты.

Патрабуем неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязня Піліпа Шаўрова і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да яго

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

Больш за тры месяцы Шаўроў знаходзіўся пад вартай. Некалькі разоў яму адмаўлялі ў змене меры стрымання і пакідалі пад вартай. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства