viasna on patreon

Блогер Сяргей Пятрухін змешчаны ў берасцейскі ізалятар да суда

2020 2020-05-07T12:40:27+0300 2020-05-07T12:53:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piatruhin-2019-04-15-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Youtube-блогер Сяргей Пятрухін (“Народны рэпарцёр”, “Youtube-дэпутаты”) затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна Брэста. Пра гэта дзяжурны ІЧУ паведаміў праваабаронцу “Вясны” Уладзіміру Вялічкіну. Максімальны тэрмін, які можа Пятрухін правесці да суда ў ізалятары – трое сутак.

За што менавіта затрыманы Пятрухіна, ці складзены на яго пратакол – дагэтуль невядома.

З блогерам абарвалася сувязь днём шостага траўня. Да гэтага ён паспеў паведаміць, што збіраецца на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, які быў затрыманы ў той жа дзень. Некалькі гадзін пра Пятрухіна не было нічога вядома.

Увечары блогер Уладзімір Цыгановіч (MozgON) падчас свайго стрыму паведаміў, што Пятрухін быў затрыманы АМАПам у вёсцы Востраў Пухавіцкага раёна. У Пухавіцкім РАУС паведамілі, што Пятрухін завезлі ў Брэсцкі УУС, але там адмаўлялі, што ён знаходзіцца ў іх.

Пераслед блогераў: Затрыманы Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Пятрухін

Пасля двух дзён пераследу на дарогах Беларусі міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва.

Таксама ў Брэсце ўчора ўвечары на плошчы Леніна каля 7 міліцыянтаў затрымалі двух мужчын і дзвюх жанчын. Кіраваў затрыманнем падпалкоўнік з Ленінскага РАУС Мікалай Самасюк. Адзін з затрыманых зняў момант затрымання на відэа. Праз тры гадзіны ўсіх вызвалілі. Падрабязнасці інцыдэнту высвятляюцца. 

Фота затрымання ў Брэсце 6 траўня, зробленае відавочцам
Фота затрымання ў Брэсце 6 траўня, зробленае відавочцам

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства