viasna on patreon

Затрыманы праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў Відэа

2020 2020-05-08T14:44:55+0300 2020-05-08T15:15:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mspring_office_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міліцыя затрымала журналіста і праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандра Буракова. У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту. Супрацоўнікі міліцыі паведамляюць, што пасля Ленінскага РАУС яго адправяць у ізалятар часовага ўтрымання да суда, магчыма, да панядзелка.

Журналіст-праваабаронца Аляксандр Буракоў. Фота: spring96.org
Журналіст-праваабаронца Аляксандр Буракоў. Фота: spring96.org

Праваабаронцы «Магілёўскай вясны» з раніцы дзяжурылі пад судамі, каб кантраляваць тое, што адбываецца і аказваць дапамогу сваякам затрыманых. Каля 11:30 да аднаго з іх, Аляксандра Буракова, падышлі трое супрацоўнікаў міліцыі, у тым ліку АМАП і заявілі, што ў дачыненні да яго вядзецца адміністрацыйны працэс.

Падрабязнасці высвятляў пляменнік Буракова, праваабаронца і журналіст «Магілёўскай вясны» Саша Райкон:

"Яго адвезлі ў Ленінскі РАУС Магілёва. Абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, нібыта. Справу ў дачыненні да Буракова вядзе міліцыянт Аляксандр Ячмянёў. Ён адмовіўся даць інфармацыю, за якую менавіта акцыю пратэсту забралі Буракова. Сказаў толькі, што яго адправяць у ізалятар часовага ўтрымання – гэта значыць, як мінімум да панядзелка Аляксандр прабудзе «на сутках». А там, відаць, будзе суд. Усё яшчэ будзем удакладняць".

Райкон сцвярджае, што ў ніякіх акцыях пратэсту Буракоў не ўдзельнічаў:

"Мы разам з ім былі як на Віцебскім праспекце, так і каля ІЧУ, дзе сабраліся людзі. Мы не ўдзельнічалі ў масавай акцыі – толькі сачылі за выкананнем правоў людзей на мірны сход і высвятлялі інфармацыю па затрыманых, плюс я яшчэ здымаў фота і відэа для MSPRING.ONLINE. Міліцыя проста вырашыла прайсціся па праваабаронцам, усведамляючы, што так яны пазбаўляюць гараджан абароны".

Суткі і штрафы. У Беларусі масава судзяць прыхільнікаў блогера Ціханоўскага

У розных гарадах Беларусі праходзяць суды над удзельнікамі акцый у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага, удзельнікамі яго сустрэч і неабыякавымі грамадзянамі, якія выходзілі ў сваіх гарадах "карміць галубоў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства