viasna on patreon

У Мінску затрымліваюць актывістаў "Моладзевага блоку". Некаторых адпусцілі Дапоўнена Аўдыё

2020 2020-05-09T20:30:00+0300 2020-05-10T03:09:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/blok_parad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

А 17 гадзіны актывісты "Моладзевага блоку" паведамілі "Вясне", што затрыманы іх сябра Міхась Варанцоў.  Пасля дачы паказанняў (у якасці сведкі) супрацоўнікі Першамайскага РУУС яго адпусцілі. Усяго там актывіст прабыў каля шасці гадзін.

Дапоўнена. Таксама не выходзяць на сувязь актывісты "Моладзевага блоку" Ліза Пракопчык і Данііл Лаўрэцкі. Іх тэлефоны не дасяжныя. Ліза Пракопчык знаходзіцца ў ЦІПе. Судзіць дзяўчыну будуць у судзе Першамайскага раёну Мінска ў панядзелак. Стала вядома, што Данііл Лаўрэцкі таксама дастаўлены ў ЦІП.

Вераніку Яновіч затрымлівалі а 11-й гадзіне, а вызвалілі з Першамайскага РУУС апоўначы. Яе дапытвалі таксама, як і Міхася Варанцова, у якасці сведкі. 

"Калі мая маці тэлефанавала ва ўсе РУУСы, то паўсюль ёй адказвалі, што мяне там  няма", — адзначыла Вераніка Яновіч.

Таксама паведмаляецца, што былі затрыманы Уладзіслаў Клаўкін, Павал Саўрыцкі, Луіс Азаровіч. Усіх адпусцілі.

Нагадаем, 8 траўня "Моладзевы блок" зладзіў акцыю з труной падчас генеральнай рэпетыцыі параду. Міхась Варанцоў здымаў акцыю на відэакамеру, але не ўдзельнічаў у ёй. Актывісты праз сваю акцыю хацелі звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых імпрэзаў у Дзень Перамогі ў Мінску.

У Мінску затрымліваюць актывістаў "Моладзевага блоку". Некаторых адпусцілі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства