viasna on patreon

"Кармленне галубоў" у Брэсце скончылася затрыманнямі Дапоўнена

2020 2020-05-10T14:25:31+0300 2020-05-10T18:45:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2020-05-10_karvlenne_galubou_brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У Брэсце прайшло чарговае “кармленне галубоў” — штонядзельная акцыя пратэсту супраць завода АКБ. Як паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, на акцыі “у зорны момант” сабралася каля 300 чалавек. Некаторыя кіроўцы, якія праязжалі міма, сігналілі.

2020-05-10_karvlenne_galubou_brest.jpg
"Кармленне галубоў" у Брэсце 10 мая. Фота: Уладзімір Вялічкін

Не абыйшлося без правакацый: мужчына трымаў дзяржаўны сцяг і партрэт Лукашэнка, на якім напісана “Я/Мы Лукашенко. Вызвалім патрыётаў Беларусі: Ціханоўскага, Пятрухіна” і пачаў гучна выкрыкваць “Караеў, адпускай блогераў”, а таксама зачытваць прысягу, якую даюць МУС.  Калі адзін з гледачоў падыёшоў, каб зняць з яго партрэт з надпісам, той паспрабаваў распачаць бойку.

Фота: Уладзімір Вялічкін
Фота: Уладзімір Вялічкін

Удзельнікі “кармлення галубоў” палічылі яго правакатарам і адышлі. Потым калона традыцыйна рушыла. Як паведамляе Уладзімір Вялічкін, калону суправаджала больш за два дзесятка супрацоўнікаў Ленінскага РАУС і Абласнога УУС. А таксама было шмат міліцыянтаў, апранутых у цывільнае.

Таксама праваабаронца паведаміў пра аднаго затрыманага — Валерыя Фамінскага, сябры прафсаюза РЭП. Інфармацыя ўдакладняецца. 

Сам жа праваабаронца Уладзімір Вялічкін пасля гэтага паведамлення стаў недаступны.

Дапоўнена: Па стане на 18.30 Уладзімір Вялічкін так і не выйшаў на сувязь. Праваабаронцы "Вясны" падазраюць, шо ён затрыманы. Міліцыянты ў РАУСах і ІЧУ заяўляюць, што Вялічкіна ў іх няма.

Акрамя гэтага, "Брестская газета" паведаміла, што адразу пасля акцыі АМАП затрымаў праваабаронцу Рамана Кісляка і мужчыну, якога большасць прысутных прынялі за правакатара. Па непацверджанай пакуль інфармацыі, затрыманы таксама яшчэ адзін удзельнік акцыі пратэсту.

Затрыманне Рамана Кісляка. Фота: TUT.BY
Затрыманне Рамана Кісляка. Фота: TUT.BY

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства