viasna on patreon

Суды над актывістамі праходзяць на Берасцейшчыне, у Лідзе, Мазыры і Жлобіне Дапоўнена

2020 2020-05-11T12:38:17+0300 2020-05-11T18:31:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piatruhin_sud11051.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 траўня па ўсёй краіне праходзяць суды над удзельнікамі акцый па “кармленні галубоў” ці сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. У 12 гарадах краіны судзяць актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і простых удзельнікаў сустрэч каналу “Краіна для жыцця”.

Поўны спіс затрыманых прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў

Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста. Затрыманні не спыніліся і 9 траўня - людзей забіраюць з дамоў ці спыняюць па дарозе ў Бабруйск, дзе запланавана правядзенне "Антыпараду".

Берасцейшына

У Берасці ў гэты дзень плануецца як мінімум пяць судоў над праціўнікамі завода АКБ. Верагодна ў Кобрыне будуць судзіць і праваабаронцу “Вясны” Уладзіміра Вялічкіна, які знік пасля нядзельнай акцыі. Месца суда над затрыманым праваабаронцам Раманам Кісляком і актывістам Прафаюза РЭП Валерам Фамінскім высвятляецца. 

piatruhin_sud11051.jpg
Сяргей Пятрухін у судзе

Першым у суд Ленінскага раёна прывезлі затрыманага 6 траўня аднаго з лідараў пратэстаў у Брэсце, блогера Сяргея Пятрухіна. Першае пасяджэнне па яго справе адбылося ў пятніцу 8 траўня, але суддзя Дзмітрый Куроўскі перанёс разгляд справы на панядзелак.

На Пятрухіна складзены пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП – за ўдзел у берасцейскай акцыі па “кармленні галубоў” 19 красавіка і за тое, што вёў адтуль стрым.

Па словах адваката, падрыхтоўка справы да разгляду была праведзеная дрэнна, правы і абавязкі Пятрухіну не растлумачаныя. Блогер просіць вярнуць справу на дапрацоўку.

Суддзя адмовіў адвакату і Пятрухіну ў выкліку часткі сведкаў, бо яны сам іх не прывезлі. Пры гэтым задаволіў выклік тых, хто таксама затрыманы. У судзе перапынак для выкліку сведкаў.

Таксама Сяргей Пятрухін сказаў, што у яго тэмпература 37,3. Ён кажа, што разам ў ім у ізалятары былі людзі ў тэмпературай, да якіх прыязджала хуткая. 

У выніку суддзя Куроўскі прыняў рашэнне арыштаваць Пятрухіна на 15 сутак

Таксама ў судзе Ленінскага раёна пасля 14.00 па артыкуле 23.34 КаАП мусяць судзіць Дзяніса Малышэнку, Алега Вялава, Юрыя Калько, Канстанціна Астапука, Уладзіміра Мароза, Віталя Казака і Уладзіміра Дземенціюка. У спісе няма парваабаронцаў Рамана Кісляка, Уладзіміра Вялічкіна і сябры Прафсаюза РЭП Валера Фамінскага.

Суддзя Аляксандр Семянчук перанёс суды над Уладзімірам Марозам і Кансанцінам Астапуком на 12 траўня, бо яны хадайнічалі, каб суд даў ім час на пошук адваката. Аднак па выхадзе з суда абодвух актывістаў забрала міліцыя і павезла назад у ізалятар. Жонка Мароза хоча пісаць заяву аб выкраданні мужа.

Актывіста Віталя Казака судзіць суддзя Святаслаў Каліна. Яму таксама далі дзень на пошукі адваката. Суд працягнецца 12 траўня.

Юрыя Калько таксама судзіць Каліна. Юрыя даставілі ў суд з перабінтаванай рукой. Кажа, што падчас затрымання яму паламалі пальцы. Суддзя прыняў рашэнне аштрафаваць Калько у агульнай складанасці на 40 базавых велічыняў: 30 базавых - па арт. 23. 34 КаАП і 10 базавых - за непадпарадкаванне супрацоўнікам (арт 23.4 КаАП).

kalko_sud.jpg
Юрый Калько ў калідоры суды

Дзяніс Малышэнка атрымаў 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў). Справу разглядаў суддзя Дмітрый Шурын. Па папярэдніх звестках пасля суда яго павезлі ў РАУС складаць новы пратакол.

Таксама 30 базавых велічынь (810 рублёў) атрымаў Алег Вялаў. Ён на волі.

Суды ў Магілёве

У Магілёве пачынаюцца суды над затрыманымі актывістамі і журналістамі

У панядзелак, 11 траўня, пачынаюцца суды над затрыманымі на выходных і ў пятніцу актывістамі і журналістамі. Усіх затрымалі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Сярод тых, над кім чакаюцца суды ў Магілёве, — праваабаронца "Вясны" Аляксандр Буракоў, блогер Міхаіл Аршынскі, журналістБелаПАН Алесь Асіпцоў, грамадскія актывісты Андрэй Бодзілеў і Станіслаў Паўлінковіч і іншыя.

Ліда

У Лідзе каля дзесяці чалавек сабраліся ля суда, каб патрапіць на суд над Паўлам Анціпкіным – адзіным з шасці лідчан, якога не асудзілі ў пятніцу, а пакінулі ў ізалятары да панядзелка. Вядома, што затрымалі хворым. Тыя, хто падтрымліваў Паўла, дамагліся, каб Анціпкіну перадалі лекі ў ІЧУ. 

Сваякі і іншыя людзі з самага ранку сядзелі ў чаканні суда, аднак пасяджэнне па справе Анціпкіна правялі тайна: нікогда не запрасілі, нічога сваякам не паведамілі. Павел Анціпкін, бацька 4 дзяцей, атрымаў максімальна магчымыя 15 сутак арышту. Такое рашэнне вынес суддзя Філатаў.

Мазыр 

У Мазыра мусяць судзіць трох затрыманых: адміністратара тэлеграм-суполкі "Мазыр для жыцця" Аляксандра Цуканава, Вячаслава Удовенку, актывіста Уладзіміра Неўмяржыцкага.

У судзе і РАУС, куда звярнуліся актывісты і родныя затрыманых, адказалі, што суды, магчыма, будуць пасля 14-00.

Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна, Неўмяржыцкага, Удовенку і Цуканава былі складзены пратаколы па арт. 23.34 ч.1. (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Пасяджэнні адбываліся ў 14.30 адначасоваў розных залях суда. Вынікі: Неўмяржыцкі - 3 сутак (ён фактычна іх адсядзеў) і штраф 30 б.в. Удовенка - 10 сутак арышту, Александр Цуканаў - 15 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП і ячшэ 10 за непавагу да суда (агулам 25 сутак арышту).

Жлобін

Затрыманага ў пятніцу Віталя Грыцкова асудзілі на 15 сутак за "актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве".

Суды на Віцебшчыне: Орша, Глыбокае, Полацк, Наваполацк, Віцебск

Суды ў Віцебскім рэгіёне: актывістам даюць суткі

З раніцы 11 траўня па ўсёй краіне адбываюцца суды над затрыманымі ў пятніцу і за выходныя актывістамі і актывісткамі, які выходзілі на "кармленне галубоў" у сваіх гарадах ці сустракаліся з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага. У Віцебскай вобласці пад пераслед патрапіла каля 25 чалавек, на якіх міліцыянеры склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства