Палітвязень Мікіта Емяльянаў пераведзены ў ПКТ
Як паведамялецца ў суполцы dissidentby у фэйсбуку, палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 7 траўня пераведзены ў памяшканне камернага тыпу.
Мяркуецца, што пасля адбыцця месячнага змяшчэння ў ПКТ, Мікіту Емяльянава этапуюць у крытую турму Магілёва.
Нагадаем, з 9 красавіка хлопец знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску. І з гэтага ж дня ён правёў 12 сутак у ШІЗА, а затым быў змешчаны яшчэ раз у ізалятар на 14 сутак.
Мікіта Емяльянаў — актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12.02.2020 года судом Савецкага раёна г. Мінска да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіце Емяльянаву — да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Заява аб прызнанні палітвязнем Прававое абгрунтаванне пазіцыі "Вясны" па крымінальнай справе Мікіты Емяльянава і Івана Комара Адрас для лістоў Мікіту Емяльянаву: Папраўчая калонія-2, вул. Сікорскага, д. 1, г. Бабруйск, 213800 |
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць