viasna on patreon

ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста Аўдыё

2020 2020-05-11T23:10:00+0300 2020-06-13T18:23:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka55.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэты час, калі над актывістамі ізноў пачаліся рэпрэсіі ды судовыя канвееры, прапануем вам паслухаць наш пяты выпуск праваабарончага падкаста — пра ЦІП, ІЧУ і людзей, якія там сядзелі і сядзяць.

Хто трапляе  ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятар часовага ўтрымання? Перш за ўсё, кожны можа апынуцца там амаль што выпадкова. Часта туды накіроўваюць палітычных актывістаў і праваабаронцаў у межах палітычна матываванага пераследу, калі суды выносяць пакаранне менавіта арыштам. Яшчэ адна катэгорыя людзей — тыя, каго ловяць за знаходжанне ў нецвярозым стане, хто здзяйсняе дробныя хуліганствы  ды іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні. Многія з гэтых людзей трапілі нібы ў замкнёнае кола – яны вяртаюцца ў ЦІП па некалькі разоў і сядзяць там амаль месяцамі. Чаму? Ці можна з гэтага кола выйсці?

Прымусовая праца, спецыфічнае стаўленне супрацоўнікаў да розных катэгорый зняволеных, кругласутачнае святло ў камеры, “шмон” і душ раз на тыдзень… Адзіны пазітыў ва ўсім гэтым — нібы тое, што раней умовы ўтрымання былі яшчэ горшымі.

Кожны грамадзянін нашай краіны можа патрапіць у ЦІП альбо ІЧУ. Што гэта за частка жыцця нашага грамадства — слухайце ў пятым выпуску нашага падкаста.

Выпуск можна паслухаць на youtube, а таксама праз Soundcloud:

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!


Лячэбна-працоўныя прафілакторыі і людзі. Чацвёрты выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

У Беларусі існуюць Лячэбна-працоўныя прафілакторыі — у гэтым наша краіна з’яўляецца нашчадкам Савецкага саюза. Ці сапраўды праца можа вылечыць ад алкагольнай залежнасці? І як увогуле лечаць у ЛПП? Ці падобны ЛПП на турмы і “зоны”, і чаму гэтую сістэму называюць “узаконеным рабствам”?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства