viasna on patreon

Пасля арышту адшукаўся яшчэ адзін удзельнік сустрэчы блогераў каманды "Краіна для жыцця"

2020 2020-05-12T13:25:23+0300 2020-05-12T14:54:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/neronskiy_aranovich_strana_dlya_zhizni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Арановіч і Уладзімір Няронскі. Фота TUT.BY

Аляксандр Арановіч і Уладзімір Няронскі. Фота TUT.BY

Знайшоўся яшчэ адзін удзельнік сустрэчы падпісчыкаў Сяргея Ціханоўскага, які разам з блогерам Уладзімірам Няронскім вырашыў 5 траўня падтрымаць ініцыятыву.

Пасля сустрэчы блогераў 5 траўня ў Магілёве адзін з удзельнікаў  Яўген Дубовік перастаў выходзіць на сувязь. Прычым, як высветлілася праз некалькі дзён, супрацоўнікі міліцыі не далі яму магчымасці паведаміць пра сваё затрыманне нават жонцы.

Дубовіка затрымалі разам з удзельнікамі каманды " Краіна для жыцця" каля пасёлка Дружны і адвезлі ў Маріну Горку, дзе за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт 23.34 КаАП) пакаралі арыштам на 5 сутак.

Справу разглядаў суд Пухавічскага раёна. Суддзя – Вольга Бабук.

Уладзіміра Няронскага таксама асудзілі, але ў Магілёве за “арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу» на 10 сутак арышту.

Зараз Яўген Дубовік займаецца лёсам свайго аўтамабіля, які знаходзіцца на стаянцы ў аддзеле міліцыі. У аўтамабіля разбітае шкло.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства