viasna on patreon

Суды працягваюцца ў Оршы і Паставах Дапоўнена

2020 2020-05-12T14:53:05+0300 2020-05-12T15:50:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/andrej_novikov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 траўня ў Віцебскім рэгіёне працягваюцца нешматлікія суды над актывістамі і актывісткамі, якія выходзілі на "кармленне галубоў" ці сустракаліся з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. 

Орша

У судзе Аршанскага раёна і г. Орша ў 14.30 пачаўся працэс над Аленай Мірашнічэнка. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, бо пачас сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім жанчына гаварыла пра праблемы беспрытульных жывёлаў і чалавечую абыякаваць.

Праваабаронца з Оршы Ігар Казмерчак, які знаходзіцца ў судзе, паведамляе, што на паседжанне у залю пусцілі больш за 10 гледачоў.

Суд прызначыў Алене Мірашнічэнку пакаранне ў выглядзе штрафу ў 25 базавых велічынь.

Паставы

Па інфармацыі сястры Андрэя Новікава, суд над мужчынай распачаўся ў судзе Пастаўскага раёну 11 траўня. Але быў прыпынены. Мужчыну адпусцілі на ноч дадому, але сёння павінен адбыцца працяг паседжання. 

Затрыманне Андрэя Новікава. Фота з Фэйсбуку
Затрыманне Андрэя Новікава. Фота з Фэйсбуку

У выніку судовага паседжання Андрэя Новікава аштрафавалі на 30 базавых велічынь (810 беларускіх рублёў). 

Наваполацк

У Наваполацку 11 траўня да Алены Радьковай на працу прыходзілі міліцыянеры, якія склалі пратакол на жанчыну за ўдзел у мірным сходзе 29 красавіка. Па папярэдняй інфармацыі суд над ёй адбудзецца ў Наваполацкім судзе 22 траўня ў анлайн-рэжыме. Тыя самыя міліцыянеры тэлефавалі Алене Радзьковай раніцай 12 траўня і прапаноўвалі выйсці з працы і сесьці да іх у аўтамабіль, нібыта для пераафармлення пратакола. Жанчына адмовілася. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Як праходзілі суды ў рэгіёнах: 

Суды ў Віцебскім рэгіёне: актывістам даюць суткі і штрафы

У Віцебскай вобласці пад пераслед патрапіла каля 20 чалавек, на якіх міліцыянеры склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Магілёў і Бабруйск: працягваюцца суды над журналістамі і актывістамі. Усіх адпраўляюць на суткі

У аўторак, 12 траўня, у Магілёве працягваюцца суды над журналістамі і грамадскімі актывістамі. У панядзелак суд адправіў "на суткі" сем чалавек.

Другі дзень судоў у Брэсце. Мусяць судзіць праваабаронцаў Уладзіміра Вялічкіна і Рамана Кісляка

У Брэсце працягваюцца суды над праціўнікамі завода АКБ, якія кожную нядзелю выходзяць на цэнтральную плошчу на акцыю па "кармленні галубоў". 12 траўня мусяць судзіць праваабаронцаў Рамана Кісляка і Уладзміра Вялічкіна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства