viasna on patreon

БАЖ патрабуе вызваліць калег і перагледзець адміністрацыйныя справы

2020 2020-05-12T15:39:47+0300 2020-05-12T15:39:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baj700_grey_0_1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай, у якой патрабуе вызваліць калег і перагледзець іх адміністрацыйныя справы. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. 

11 і 12 мая суды ў Магілёве і Глыбокім пакаралі журналістаў, сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алеся Асіпцова, Міхаіла Аршынскага, Аляксандра Буракова і Змітра Лупача адміністрацыйнымі арыштамі на 10 сутак за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія рэпарцёры насамрэч асвятлялі. Таксама адміністрацыйныя арышты атрымалі блогеры і ўдзельнікі мерапрыемстваў, якія давалі інтэрв’ю.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” рашуча пратэстуе супраць прыцягнення калег да адміністрацыйнай адказнасці.

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб СМІ” дае журналістам права прысутнічаць на масавых мерапрыемствах, у раёнах надзвычайных сітуацый, у месцах грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю. Такім чынам, журналісты мелі права прысутнічаць на акцыях і выконваць там сваю працу.

Прыцягненне журналістаў да адказнасці за выкананне імі прафесійных абавязкаў выклікае рашучы пратэст прафесійнай супольнасці. Асаблівым здзекам лічым прымяненне ў якасці пакарання адміністрацыйнага арышту ў перыяд пандэміі каранавіруса, што ставіць пад сур’ёзную небяспеку здароўе калег.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” патрабуе тэрміновага перагляду адміністрацыйных спраў журналістаў і іншых асобаў, якія былі прыцягнутыя да адказнасці за выказванне меркавання, і іх неадкладнага вызвалення.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства