viasna on patreon

Орша: Міхаіла Чамураку арыштавалі на 12 сутак, яшчэ на некалькі чалавек цісне міліцыя Дапоўнена

2020 2020-05-14T11:43:00+0300 2020-05-14T13:34:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chamuraka-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Як паведамляе праваабаронца з Оршы Ігар Казмерчак, 13 траўня днём ў Дуброўна быў затрыманы Міхаіл Чамурака. Мужчына паспеў паведаміць праваабаронцу пра сваё затрыманне, пазней яго адвезлі ў Оршу. 

Жонка Міхаіла Чамурака накіравалася ў Оршу, каб перадаць таблеткі мужу, бо ў яго ёсць захворванне сэрца. Жанчыне доўгі час не казалі, дзе знаходзіцца затрыманы. Але пасля ппаведамілі, што праз гадзіну над Міхаілам Чамурака адбудзецца суд. 

У чым абвінавачваюць затрыманага - дакладна невядома, але хутчэй за ўсё гэта звязана з несанкцыянаваным "кармленнем галубоў", якое адбылося ў Оршы 10 траўня. 

Міхаіла Чамурака суддзя Іна Кохава асуділа да арышту ў 12 сутак.

Таксама стала вядома, што раніцай 13 траўня ў Оршы міліцыянты прыходзілі да Аляксандра Школьнікава, які з'яўляецца старшынёй Народнай Грамады ў Оршы, і папярэджвалі пра адказнасць за ўдзел у акцыях.

Дапоўнена

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне сябра Народнай Грамады Генадзя Ларыёнава. Жонка затрыманага распавяла, што мужчыну асудзілі на 5 сутак арышту

Дзмітрый Рышкевіч паведаміў, што каля 16 гадзін 13 траўня да яго дадому прыходзілі супрацоўнікі міліцыі. Аднак мужчына знаходзіцца зараз на лецішчы. Міліцыянеры склалі на Дзмітрыя Рышкевіча два пратаколы: за ўдзел у сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім і нібыта за "кармленне галубоў". 

Нагадаем, з 11 траўня ў розных гарадах краіны прайшлі суды над удзельнікамі акцый салідарнасці з гомельскім блогерам YouTube-канала "Краіна для жыцця" Сяргеем Ціханоўскім і актывістамі, што выходзілі на "кармленне галубоў". Больш за 50 чалавек атрымалі арышты тэрмінам ад 2 да 25 сутак. Некаторыя актывісты яшчэ знаходзяцца ў чаканні суда.

Травеньскі тыдзень затрыманняў і арыштаў. Лічбы, факты, геаграфія

Па дадзеных, якімі Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае па стане на 13 траўня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня былі затрыманы каля 120 чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, прыходзілі на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім ці выходзілі на акцыі ў яго падтрымку пасля затрымання блогера.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства