viasna on patreon

Дзвюх віцебскіх актывістак выклікалі ў пракуратуру

2020 2020-05-14T13:15:39+0300 2020-05-14T17:21:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/janushkouskaja-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Янушкоўская. Фота: "Віцебская Вясна".

Алена Янушкоўская. Фота: "Віцебская Вясна".

Віцебскую блогерку і актывістку БХД Алену Янушкоўскую выклікалі ў пракуратуру. Паперу Янушкоўскай уручылі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія прыяжджалі да яе дадому.

Алена Янушкоўская расказала "Віцебская Вясне", што да яе прыехалі два міліцыянты ў цывільным і перадалі ёй позву з’явіцца ў пракуратуру Віцебскага раёну да старшага памочніка пракурора Аляксея Багдасарана 14 траўня ў 9.30. У пракуратуры хацелі атрымаць тлумачэнні «аб абставінах, зьвязаных з праверкай выканання заканадаўства».

Пра якую менавіта праверку вядзецца гутарка, у позьве не паведамлялася.

Каб удакладніць, актывістка пазваніла ў пракуратуру і даведалася, што пракурорская праверка тычыцца відэаролікаў, размешчаных на яе канале "Настоящая Беларусь". На погляд пракуратуры, яны сваім зместам парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Янушкоўская даслала ў пракуратуру электронны ліст, у якім патлумачыла, што не збіраецца туды прыходзіць з-за эпідэміялагічнай сітуацыі і прапанавала пракурору самому прыехаць да яе, каб узяць тлумачэнні ў бясьпечных умовах.

Але міліцыянты прыехалі зноў да яе і прымусова даставілі ў пракуратуру. Там Янушкоўскай вынеслі пракурорскае папярэджанне за размяшчэнне ролікаў, якія ганьбяць чыноўнікаў. Пасля гэтага міліцыянты адвезлі жанчыну назад да хаты.

Таксама позву ў пракуратуру на 12.00 14 траўня атрымала адміністратарка тэлеграм-канала “Краіна дл жыцця” Юлія Барсукова

Позва Юліі Барсуковай
Позва Юліі Барсуковай

У пракуратуры Юліі вынеслі папярэджанне за публікацыю з заклікам прыходзіць у Гомелі пад ІЧУ, падтрымаць стрым блогера Юрыя Ганцэвіча. Таксама жанчыну на 15 траўня выклікаюць у РАУС у Віцебску. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства