viasna on patreon

У Мінску і Вілейцы новыя суды над прыхільнікамі Ціханоўскага і іншымі актывістамі

2020 2020-05-14T15:28:21+0300 2020-05-14T18:55:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_matalok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваюцца суды над прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоўскага і актывістамі, якія выходзілі ў сваіх гарадах на плошчы "карміць галубоў" у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі і актывістамі Брэста.

Травеньскі тыдзень затрыманняў і арыштаў. Лічбы, факты, геаграфія

У Беларусі ў перыяд з 6 траўня былі затрыманы каля 120 чалавек, якія прыходзілі на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, выходзілі на акцыі ў яго падтрымку пасля затрымання блогера ці ўдзельнічалі ў іншых акцыях пратэсту, такіх як "кармленне галубоў" ці акцыя "Моладзевага блоку" ў Мінску.

Мінск

У Мінску пачаліся адміністрацыйныя працэсы над прыхільнікамі Ціханоўскага, якія былі гвалтоўна затрыманы 6 траўня каля гандлёвага цэнтру MILE на Далгінаўскім тракце. Нагадаем, тады каля 20 чалавек прыехала на стаянку каля ГЦ, каб потым разам зладзіць аўтапрабег па МКАД у падтрымку затрыманага ў той дзень блогера. Аднак ажыццявіць наўмыснае яны не паспелі, бо былі затрыманы. 19 чалавек даставілі ў РУУСы Цэнтральнага і Першамайскага раёнаў, склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (23.34 КаАП) і за непадпарадкаванне міліцыі (арт. 23.4 КаАП) і позна ўвечары адпусцілі.

У Мінску жорстка затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія хацелі падтрымаць Ціханоўскага

Увечары шостага траўня каля гандлёвага цэнтру MILE на Далгінаўскім тракце АМАП і міліцыянты ў цывільным затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія прыехалі туды падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. Яны хацелі сфарміраваць калону для аўтапрабегу па МКАД.

Па інфармацыі ПЦ “Вясна”, 25 базавых велічынь (675 рублёў) штрафу атрымаў Яўген Добрук. Па яго словах, таксама асуджаны на 45 базавых кожны яшчэ два чалавека, якія былі затрыманы ў той вечар. Суд праходзіў дыстанцыйна – Яўген знаходзіўся ў РУУС Першамайскага раёна, а судзіла яго суддзя Фрунзенскага раёна Ганна Буйноўская.

У 10.00 у судзе Цэнтральнага раёна мусіў адбыцца разгляд справы Аляксандра Ахрэмчука (ч. 1 арт.23.34 КаАП), таксама затрыманага каля Mile.

Акрамя таго, на 20 базавых велічынь (540 рублёў) судом Кастрычніцкага раёна была асуджана Антаніна Канавалава, якая прымала ўдзел у сустрэчах з Сяргеем Ціханоўскім, калі той прыязджаў у Мінск.

Суды над актывістамі працягнуцца і ў пятніцу. У 10.00 у РАУС Першамайскага раёна на выязным пасяджэнні суда Першамайскага раёна будуць суддзіць актывістку Вольгу Нікалайчык. У 11.00 – затрыманага каля Mile Дзмітрыя Збароўскага. У суд Заводскага раёна на 11.00 выклікаюць Яўгена Дубовіка.

Вілейка

У Вілейцы 14 траўня ў 15.30 прызначаны новы суд над актывістам Андрэем Кудзікам за тое, што выходзіў па нядзелях на цэнральную плошчу Вілейкі ў знак салідарнасці з экаактывістамі Брэста. Напярэдадні Кудзік ужо быў аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) за заклікі ў інтэрнэце і ўдзел у акцыі 26 красавіка на цэнтральнай плошчы. 

Таксама на той жа час прызначаны суд па арт. 23.34 КаАП над Андрэем Кастэнкай. Абодва пасяджэнні перанесены на 19 траўня.

Працяг судоў у Брэсце:

У Брэсце працягваюцца суды над актывістамі

У Брэсце працягваюцца суды над праціўнікамі завода АКБ, якія кожную нядзелю выходзяць на цэнтральную плошчу горада на акцыю па "кармленні галубоў". Таксама суды чакаюцца над праваабаронцамі Раманам Кісляком і Уладзімірам Вялічкіным. Цікава, што многіх днямі судзілі ўжо паводле артыкула 23.34 КаАП, але пасля суда, дзе ім прысуджалі вялікія штрафы, іх зноўку затрымлівалі і адвозілі ў ІЧУ. Сярод такіх — праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін, праваабаронца Раман Кісляк, актывісты Дзяніс Малышэнка, Валеры Фамінскі, Уладзімір Мароз, Віталь Казак.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства