viasna on patreon

Другі суд над затрыманым праваабронцам “Вясны” Уладзімірам Вялічкіным скончыўся яшчэ адным штрафам Дапоўнена Аўдыё

2020 2020-05-15T12:02:03+0300 2020-05-15T14:44:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vialichkin_uladzimir_flikr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 15 траўня, у судзе Ленінскага раёна г. Брэста нарэшце распачалося судовае паседжанне ў дачыненні да сябры ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна.

Суддзёй выступае Дзмітры Шурын.

У выніку Вялічкіна асудзілі на 30 базавых велічыняў (810 бел.руб.). Гэта — за "удзел" у акцыі і шэсьці трэцяга траўня (частка 1 артыкула 23.34 КаАП). Пасля судовага паседжання яго адпусцілі.

Праваабаронца
Праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін

Перад судом Уладзімір Вялічкін паспеў распавесці пра свае ўмовы знаходжання ў ІЧУ:

"Персанал спакойны, нават паблажлівы. Супрацоўнікам сорамна. Кіраваў і загады аддаваў аб маім затрыманні Мікола Самасюк, падстаў затрымання не называў,  затрымлівалі людзі ў цывільным".

Таксама праваабаронца адзначыў, што з ІЧУ (дзе ён правёў некалькі дзён перад судом) яго даставілі ў суд з "чорнага" уваходу, каб ніхто з прыйшоўшых на паседжанне актывістаў яго не пабачыў.

На судовым паседжанні Уладзімір Вялічкін заяўляў хадайніцтва аб адводзе суду, але яго адхілілі. Таксама ён хадайнічаў аб запрашэнні сведкі — супрацоўніка міліцыі, які напярэдадні складаў на яго рапарт і даваў тлумачэнні.

“Палажэнні артыкула, які мне ўмяняўся, і тое, што распавядаў сведка, па сэнсе кардынальна разыходзілася, — адзначыў праваабаронца.  — У яго былі завучаныя фразы. Як з імі [сведкамі з боку міліцыі — заўв.] працуюць і вучаць, што гаварыць. То бок вырваныя сказы ў гэтым артыкуле павінны прысутнічаць у абвінавачванні (у тым, што сведка нібы бачыў). І калі мой сведка называў у рапарце, што я “ішоў, выказваў [меркаванне, лозунгі — заўв.], быў у натоўпе” — ну прабачце, які можа быць натоўп, калі [на акцыі, за якую судзілі Вялічкіна — заўв.] людзі стаялі у адлегласці па пяць метраў адзін ад аднаго?”

Хадайніцтва аб выкліку сведкі задаволілі. На судзе, па словах Вялічкіна, ён казаў тое ж самае.

Нагадаем, што праваабаронца быў затрыманы 10 траўня падчас свайго маніторынгу акцыі і шэсьця “кармлення галубоў”. Яго змясцілі ў Кобрынскі ІЧУ, а затым перавезлі ў Брэст. З 10-га траўня праваабаронца працягваў знаходзіцца ў ІЧУ. 12 траўня над Вялічкіным прайшоў суд, дзе яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа ў 50 б.в. (1350 бел.руб.) па частцы 3 арт. 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 12 красавіка. Адразу пасля судовага паседжання Уладзіміра Вялічкіна затрымалі ізноў і адправілі ў ІЧУ да наступнага суда. Праваабаронцы “Вясны” і актывісты адсочвалі падзеі і чакалі, што суд распачнецца 13 і 14 траўня. Але толькі зараз, 15 траўня, суд нарэшце распачаўся. Калі Вялічкіна затрымалі 12 траўня, то сёння сканчаецца 78 гадзін затрымання, дазволеных арт. 8.4 ПВКаАП. Пра юрыдычны аналіз гэтай дзіўнай практыцы можна прачытаць ніжэй.

Актывістаў затрымліваюць да суда і судзяць па некалькі разоў. Што не так у гэтай заганнай практыцы?

Апошняя сітуацыя з рэпрэсіямі над удзельнікамі акцый “кармлення галубоў” і сустрэч з блогерам Ціханоўскім прадэманстравала новы “стыль” паводзінаў у дачыненні да затрыманых актывістаў: іх судзяць, прызначаюць штраф, а потым, адразу пасля судовага паседжання, затрымліваюць ізноў і адвозяць у ІЧУ, каб потым асудзіць па іншаму эпізоду ў межах аднаго і таго ж артыкула КаАП. Ці адпавядае гэта літары і духу закона?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства