viasna on patreon

Пракуратура прызнала парушэнне КПК пры затрыманні Ягора М.

2020 2020-05-18T13:23:12+0300 2020-05-18T13:23:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prokuratura_minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пракуратура г. Мінска. Фота з сайта prokuratura.gov.by

Пракуратура г. Мінска. Фота з сайта prokuratura.gov.by

Пракуратура г. Мінска разгледзела зварот аб незаконным затрыманні Ягора М. супрацоўнікамі УУС адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска 15 снежня 2019 года.

Нагадаем, мужчына быў затрыманы ў сталічным Палацы воднага спорту па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка былога генерала-сувязіста Генадзя Казакова, пасля званка апошняга неўстаноўленай асобе. Больш за 13 гадзін Ягора М. пратрымалі ў камеры РУУС Першамайскага раёна без ежы і цёплых рэчаў. Пасля гэтага мужчына накіраваў скаргі на незаконнае затрыманне, правядзенне асабістага вобшуку без панятых і ўмовы ўтрымання ў камеры РУУС у пракуратуру Першамайскага раёна г. Мінска і заяву аб узбуджэнне крымінальнай справы ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. На працягу пяці месяцаў з пракуратуры і Следчага камітэта прыходзілі адпіскі, дзе гаварылася, што парушэнні не выяўленыя. Суд таксама ўхіліўся ад разгляду скаргі па сутнасці, спаслаўшыся на адсутнасць матэрыялаў, якія пацвярджаюць законнасць і абгрунтаванасць затрымання.

Ці лёгка абскардзіць незаконнае затрыманне ў суд?

Мінчук Ягор М. з дапамогай юрыстаў "Вясны" абскардзіў у суд незаконнае затрыманне, якое нават паводле абранай міліцыянтам падставы не адпавядала крымінальна-працэсуальнаму кодэксу.

Цяпер пракуратура г. Мінска ўсё ж угледзела неправамерныя дзеянні міліцыі пры затрыманні Ягора. М.

"Вывучэнне матэрыялаў узбуджанай крымінальнай справы па факце знікнення маёмасці Генадзя Казакова паказала, што супрацоўнікамі міліцыі былі дапушчаныя парушэнні патрабаванняў КПК пры затрыманні Ягора М.", - гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка пракурора Дзмітрыя Касцюкевіча.

У сувязі з гэтым пракуратура ўнесла кіраўніцтву ГУУС Менгарвыканкама прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства з патрабаваннем прыняцця мераў уздзеяння ў дачыненні да супрацоўнікаў УУС, якія дапусцілі названыя парушэнні.

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка, які дапамагае Ягору М. з абскарджаннем незаконных дзеянняў у дачыненні да яго, адзначае:

"Мы пакуль са стрыманым аптымізмам паставіліся да гэтага адказу, таму што пры паўнавартасным расследаванні абставінаў дадзенага затрымання павінен быць крымінальны пераслед тых, хто ўдзельнічаў у "тэлефонным праве", і, перш за ўсё, хто парушыў шэраг правоў Ягора, падвергнуўшы яго загадзя незаконнаму затрыманню".

"Вясна" звярнулася да Спецдакладчыка ААН па факце непрадастаўлення прававой абароны Ягору М.

Праваабаронцы апавясцілі Спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн аб парушэнні правоў Ягора М., затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку ў снежні мінулага года, і немагчымасці абскардзіць незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства