viasna on patreon

Якім будзе новы адміністрацыйны кодэкс? Пакажа правапрымяняльная практыка

2020 2020-05-18T18:09:32+0300 2020-05-18T18:12:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kodeks-kaap.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: neg.by

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: neg.by

Праект новай рэдакцыі Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Беларусі ( ПВКаАП) і Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) вынесены Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў на грамадскае абмеркаванне. Гэты дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.by.    Заўвагі і прапановы па праекце кодэксаў будуць прымацца да 27 траўня ўключна.

Новаўвядзенняў - шмат, але ў першую чаргу грамадства цікавіць змены менавіта ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Мы звярнуліся да юрыста праваабарончага цэнтра “Вясна” Паўла Сапелкі і папрасілі коратка пракаментаваць сутнасць прапанаваных зменаў.

Павел Сапелка

Плануемыя навелы ПВК, зацікавяць, перш за ўсё, юрыстаў; для астатніх – куды цікавей раней агучаныя змены ў КаАП: новыя памеры штрафаў, новы від спагнанняў - грамадскія працы.

У прапанаваных зменах, з пункту гледжання праваабаронцаў, ёсць некаторыя важныя новаўвядзенні, якіх мы дамагаліся: напрыклад, як абуральнае парушэнне правоў чалавека мы расцэньвалі магчымасць накладаць адміністрацыйны арышт на "абавязаных асоб" па пастанове органа ўнутраных спраў.

У новай рэдакцыі кодэксаў гэтае пытанне аднесены да кампетэнцыі судоў. Таксама мяркуецца ліквідаваць існуючы недахоп, які дазваляе затрымліваць на тэрмін да трох сутак тыя катэгорыі грамадзян, якім пасля нельга было прызначаць у якасці спагнання адміністрацыйны арышт; таксама ўдакладнены парадак абскарджвання дзеянняў органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.

Аднак, па-ранейшаму, у кодэксах засталося досыць палажэнняў, якія нас непакоілі, у тым ліку і дыскрымінуючага характару.

Гэта і абавязковая праца для падвергнутых арышту «абавязаных асоб», і бестэрміновае затрыманне замежнікаў для ўстанаўлення асобы і далейшай дэпартацыі. Як і раней, удзельнікі мірных сходаў будуць карацца велізарнымі штрафамі і арыштамі; максімальных памераў штрафаў па адпаведным артыкуле новыя правілы не закранаюць.

Нават па тых справах, дзе магчыма прызначэнне адміністрацыйнага арышту або дэпартацыі, не прадугледжана спаборнага працэсу з вынясеннем рашэння незалежным органам: суддзя ў адміністрацыйным працэсе набывае пэўныя прыкметы і рысы абвінаваўцы, але не незалежнага органа правасуддзя.

Мяркуецца таксама пакінуць у ранейшым выглядзе парадаксальную сітуацыю, калі адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту выконваецца да таго, як яно ўступіць у законную сілу.

Трэба разумець, што гэта не поўны спіс як праблем, так і запланаваных змяненняў, а таму наступствы новаўвядзенняў у заканадаўства шмат у чым будуць вызначацца правапрымяняльнай практыкай.

Сярод новаўвядзенняў у КаАП таксама варта адзначыць увядзенне эканамічных стымулаў для аператыўнай аплаты штрафаў, а таксама ўвядзенне катэгорый адміністрацыйных правапарушэнняў у залежнасці ад іх цяжкасці, ды некаторы іншыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства