Еўрасаюз патрабуе неадкладна вызваліць затрыманых у Беларусі журналістаў
У Еўрапейскім саюзе запатрабавалі "неадкладна вызваліць" пяць журналістаў, затрыманых і асуджаных у Беларусі да адміністрацыйнага арышту на мінулым тыдні. Аб гэтым паведамляецца на сайце naviny.by.
Гаворка ідзе пра Аляксандра Буракова-старэйшага, ягонага пляменніка - Аляксандра Буракова-малодшага, Міхаіла Аршынскага, Дзмітрыя Лупача і Алеся Асіпцова.
Як сказана ў заяве прадстаўніка знешнепалітычнай службы ЕС Петэра Стана, якая паступіў у DW, усе яны, па паведамленнях СМІ, асвятлялі грамадскія акцыі ў падтрымку вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага, які раней абвясціў пра намер балатавацца на выбарах Прэзідэнта Беларусі.
Таксама ў дакуменце адзначана, што "свабодныя, разнапланавыя і незалежныя СМІ — гэта адна з асноў дэмакратычнага грамадства".
"У сувязі з тым, што Беларусь падыходзіць да кампаніі па выбарах прэзідэнта, забеспячэнне свабоды сродкаў масавай інфармацыі мае асаблівае значэнне", - упэўненыя ў знешнепалітычнай службы ЕС.
У сувязі з гэтым ЕС настойвае на неадкладным вызваленні рэпарцёраў і патрабуе гарантаваць ім права выконваць сваю працу "без страху" і пагрозы ўмяшання.