viasna on patreon

Блогера Сяргея Ціханоўскага нечакана адпусцілі з гомельскага ізалятара

2020 2020-05-20T11:20:28+0300 2020-05-20T11:38:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tihanouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

Блогера Сяргея Ціханоўскага, які быў запар асуджаны на 45 сутак арышту, вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання ў Гомелі. Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка, міліцыянты вывезлі блогера ў горад і проста адпусцілі на вуліцу. Зараз ён на волі.

Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі быў зарыманы шостага траўня пад Магілёвам. Яго змясцілі ў ІЧУ Гомеля. Падставай для затрымання блогера стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце, вынесеная яшчэ ў студзені. А менавіта пастанова аб 15 сутках арышту за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 20 снежня. Падчас адбывання гэтых 15 сутак над блогерам адбылося яшчэ два суды, на кожным з якіх ён атрымаў яшчэ па 15 сутак арышту. Акрамя таго, па словах Ціханоўскага, на яго склалі яшчэ шмат пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП за арганізацыю сустрэч з падпісчыкамі ў розных гарадах Беларусі.

Блогеру Ціханоўскаму дадалі яшчэ 15 сутак арышту. Наперадзе новыя суды

Блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-суткавы арышт у ІЧУ, зноў выклікалі ў суд Савецкага раёна Гомеля, піша TUT.BY. Як распавёў перад пачаткам пасяджэння сам Ціханоўскі, напярэдадні яго судзілі не па адным, як распавялі ў судзе, а па двух пратаколах - за сустрэчы з людзьмі ў Оршы і Брэсце. Сёння таксама будуць судзіць паводле двух пратаколаў.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства