viasna on patreon

Гародня: палююць на ўдзельніка сустрэчы з блогерам Ціханоўскім

2020 2020-05-21T07:42:23+0300 2020-05-21T07:42:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/furmanau-zmicer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак.

Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак.

Гарадзенцу Зміцеру Фурманаву 20-га траўня патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся участковым, і паведаміў, што ў дачыненні яго заведзеная адміністрацыйная справа па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнік міліцыі намагаўся выцягнуць Фурманава на размову.

Па інфармацыі "Гарадзенскай Вясны",  актывіст запярэчыў, і сказаў, што размаўляць ім няма пра што, паколькі ўчастковы не складаў на яго пратакол. А вось хто складаў, хай той і паразмаўляе. Участковы сказаў што перадасць пажаданні Зміцера таму, што складаў.

Пазней стала вядома, што міліцыя дзяжурыць пад пад’ездам дома, дзе пражывае Фурманаў.

Зміцер Фурманаў з'яўляецца кардынатарам ініцыятыўнай групы кандыдата ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Усяго ў Гародні пасля сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім былі адміністрацыйна арыштаваныя 5 чалавек: Лаўрэнцьеў Аляксандр, Сахарчук Алена, Калач Васіль, Шока Юрый, Рэзнічэнка Яўген. Агулам яны атрымалі 30 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства