viasna on patreon

У рэгіёнах працягваюць судзіць актывістаў, караюць штрафамі і суткамі Дапоўнена

2020 2020-05-21T11:22:19+0300 2020-05-21T19:06:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З раніцы 21 траўня ў Маладзечна працягнуўся судовы працэс над Паўлам Пясковым. Пасля абеду ў Вілейцы будуць судзіць Андрэя Кудзіка і Андрэя Кастэнка па дапрацаваных пратаколах. 

Фота і інтэрв'ю — гэта пікет. Як прайшлі суды ў Вілейцы, Маладзечне і Мінску

19 і 20 траўня ў Вілейцы, Маладзечне і Мінску працягнуліся суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, а таксама акцый салідарнасці з берасцейскімі актывістамі («кармленне галубоў»).

Маладзечна

Нагадаем, 20 траўня ў судзе Маладзечанскага раёна пачалося судовае пасяджэнне над Паўлам Пясковым. Разглядалася адразу два складзеных пратаколы ў дачыненні да актывіста за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП), а менавіта: сустрэча з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 15 красавіка і ўдзел у "кармленні галубоў" 3 траўня.

Павел Пяскоў каля будынку суда. Фота: Алесь Капуцкі
Павел Пяскоў каля будынку суда. Фота: Алесь Капуцкі

Раніцай 21 траўня суддзя Вікторыя Паляшчук вырашыла, што віна Паўла Пяскова даказаная, і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе штрафа ў 30 базавых велічынь.

У 9.30 раніцы 21 траўня пачаўся судовы працэс і над Аляксеем Вайцяховічам. Суддзя Вікторыя Паляшчук пакарала актывіста 7 суткамі арышту. Але хлопец не быў затрыманы, верагодна адбываць арышт ён будзе пазней. 

vajciahovich.jpg
Аляксей Вайцяховіч

На 9.20 раніцы 27 траўня ў суд выкліканы Андрэй Смаляк. Яго будуць судзіць па адміністрацыйнай справе паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП. 

Вілейка

Раней пратаколы ў адносінах да Андрэя Кудзіка і Андрэя Кастэнкі былі адпраўленыя суддзёй Аленай Ахметавай на дапрацоўку, бо паказанні сведак-міліцыянераў не супадалі з інфармацыяй, выкладзенай у пратаколах. 

Андрэй Кудзік на плошчы ў Вілейцы. Фота з яго Facebook
Андрэй Кудзік на плошчы ў Вілейцы. Фота з яго Facebook

Актывістаў зноў выклікалі ў міліцыю, каб перапісаць пратаколы.

Міліцыянт Уладзімір Путро наноў склаў тры пратаколы 21 траўня ў 9.40 і паведаміў Андрэю Кудзіку, што суд адбудзецца сёння ж ў 14.10.  Андрэю Кастэнку даслалі смс пасля 10 гадзін.

kudzik-and.jpg
Андрэй Кудзік у судзе

Суд вырашыў пакараць Андрэя Кудзіка 15 суткамі адміністрацыйнага арышту, а Андрэя Кастэнка - штрафам у 30 базавых велічынь. Але пакуль што Андрэя Кудзіка не ўзялі пад варту, адбываць арышт яго могуць прымусіць у любы момант.

Праваабаронцам стала вядома, што Аляксей Сюдак, які знаходзіўся на 10-суткавым арышце, быў сёння адпушчаны з ІЧУ. Нагадаем, што яго асудзілі 18 траўня за ўдзел у двух "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".

Віцебск

Афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах далі жыхару Віцебска Аляксею Саламаненку, паведамляе Радыё Рацыя.

salamanenka.jpg
Аляксей Саламаненка

Несанкцыянаваным пікетам пракуроры палічылі стрым блогера Сяргея Ціханоўскага, які прыязджаў у Віцебск 30-га красавіка.

Паводле Аляксея Саламаненкі, забараняць людзям сустракацца на вуліцы несправядліва:

"Проста людзі сустрэліся, паразмаўлялі. Я ўвогуле не разумею: атрымліваецца, што ў нас людзям увогуле на вуліцы сустракацца нельга, калі дамовіцца праз сацыяльныя сеткі. Я лічу, што гэта несправядліва, і, шчыра сказаць, для мяне ўвогуле неяк дзікавата, што ёсць такі артыкул… Я сябе не лічу правапарушальнікам, і я адмовіўся даваць паказанні супраць самога сябе на падставе артыкула 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь".

Паводле праваабаронцы Паўла Левінава, папярэджанне пракуратуры не мае карных наступстваў, а на дадзены момант выкарыстоўваецца для запалохвання. Паводле Паўла Левінава, пракурорскае папярэджванне не замяняе судовага пакарання: калі міліцыя складзе пратакол на Аляксея Саламаненку і перадасць яго ў суд, то ён можа быць аштрафаваны або пакараны арыштам. Наколькі вядома на гэты момант, пратакол за ўдзел у стрыме 30-га красавіка на Аляксея Саламаненку не складалі. Але 22 траўня яго будуць судзіць за так званае "кармленне галубоў" – акцыю грамадскай салідарнасці, што прайшла ў Віцебску 3-га траўня.

29 мая ў 10 гадзін адміністратарку тэлеграм-канала "Краіна для жыцця" у Віцебску Юлію Барсукову выклікаюць у суд Кастрычніцкага раёна горада. Папярэдне яе вінавацяць за заклікі ў чаце тэлеграм-канала 7 траўня ў 18.05 да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Оршы 10 траўня.

Сёння ж, 21 траўня, у міліцыю быў выкліканы Аляксандр Маціюк. Раніцай у 8.00 міліцыя забрала мужчыну з дому і змясціла яго ў ІЧУ. Прама адтуль судом Чыгуначнага раёна г. Віцебскаа быў распачаты адміністрацыйны працэс праз скайп. Аляксандр заявіў хадайніцтва аб удзеле ў працэсе адваката, пасля чаго суддзя Алена Грабенчук абвясціла перапынак да 14 гадзінаў. Аднак мужчыну з-пад варты не адпусцілі. У выніку суддзя пакарала Аляксандра Маціюка 4 суткамі арышту

Слуцк

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале "Краіна для жыцця", Уладзіміра Няронскага са Слуцка, у якога сёння сканчаўся пяцісуткавы тэрмін адміністрацыйнага арышту, арыштавалі яшчэ на 10 сутак.   

neronski9.jpg
Уладзімір Няронскі. Фота з тэлеграм-канала "Краіна для жыцця"

Гомель

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля таксама вынес пастанову і ў дачыненні да Дзмітрыя Лукомскага. Мужчыну пакаралі арыштам у 15 сутак за ўдзел  у мірнай акцыі 7 траўня. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства