viasna on patreon

За кім сочыць КДБ? Шосты выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" Аўдыё

2020 2020-05-21T23:23:00+0300 2020-06-13T18:21:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

КДБ (Камітэт дзяржаўнай бяспекі) прызваны абараняць нацыянальную бяспеку. Але па факце мы бачым, што супрацоўнікі КДБ сочаць за сваімі ж грамадзянамі, а менавіта — грамадскімі актывістамі. Яны могуць прыйсці да вас ва ўніверсітэт, дзе вы вучыцеся, альбо на працу — каб "проста пагаварыць”. Яны не называюць сваіх прозвішч і не паказваюць дакументаў.

Сочаць яны і за рознымі мерапрыемствамі (такімі як лекцыя па правах жывёлаў), а таксама недзяржаўнымі культурніцкімі імпрэзамі (напрыклад, “Мова нанова”). Сабраныя ў выпуску падкаста гісторыі — толькі кропелька ў моры сачэння КДБшнікаў за сваімі грамадзянамі.

У выпуску  пачуем запіс і сапраўднай размовы “прадстаўніка органаў па імені Андрэй” з актывісткай “Новых рэгіёнаў”.

Слухайце шосты выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" праз Youtube, а таксама праз  Soundcloud: 

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 


ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста

Хто трапляе ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятар часовага ўтрымання? Перш за ўсё, кожны можа апынуцца там амаль што выпадкова. Часта туды накіроўваюць палітычных актывістаў і праваабаронцаў у межах палітычна матываванага пераследу, калі суды выносяць пакаранне менавіта арыштам. Яшчэ адна катэгорыя людзей — тыя, каго ловяць за знаходжанне ў нецвярозым стане, хто здзяйсняе дробныя хуліганствы ды іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства