viasna on patreon

Камісарка па правах чалавека Германіі заклікае Беларусь паважаць асноўныя правы

2020 2020-05-22T12:06:57+0300 2020-05-22T13:51:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baerbel-kofler1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бэрбель Кофлер. Фота photothek.net

Бэрбель Кофлер. Фота photothek.net

20 траўня Упаўнаважаная Федэральнага ўрада Германіі па пытаннях правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Бэрбель Кофлер выступіла з заявай у сувязі з масавымі затрыманнямі журналістаў і блогераў у Беларусі.

“Паведамленні пра затрыманні незалежных журналістаў, блогераў і ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту ў Беларусі выклікаюць трывогу”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

“Свабода прэсы, права на свабоду выказвання меркаванняў і свабода сходаў — аснова кожнага свабоднага і роўнага грамадства. Яшчэ больш важна нагадаць пра гэта напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі”, — адзначае Кофлер, заклікаючы беларускі ўрад “паважаць і абараняць гэтыя асноўныя правы і вызваліць арыштаваных з парушэннем гэтых правоў”.

Заява прадстаўніцы нямецкага ўрада — чарговая рэакцыя замежных палітыкаў на новыя выпадкі рэпрэсій у Беларусі. Толькі паміж 6 і 14 траўня ў Беларусі былі затрыманыя больш за 120 чалавек, у тым ліку блогер Сяргей Ціханоўскі, пратэстоўцы, якія запатрабавалі яго вызвалення, а таксама мірныя ўдзельнікі акцыі пратэсту, журналісты і праваабаронцы. Каля пяцідзесяці з іх былі асуджаныя да тэрмінаў арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства