viasna on patreon

Гомельскі актывіст Юрый Уласаў на волю так і не выйшаў. Ён атрымаў яшчэ 15 сутак

2020 2020-05-24T17:43:00+0300 2020-05-25T10:10:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vlasov_uriy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Уласаў. Фота "Гомельскай Вясны"

Юрый Уласаў. Фота "Гомельскай Вясны"

Асуджаны на 15 сутак за ўдзел у акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім у Гомелі Юрый Уласаў мусіў выйсці 22 траўня ў 18.35 з гомельскага ІЧУ, але, са словаў яго жонкі Юліі, якой патэлефанавалі супрацоўнікі ІЧУ, ён будзе адбываць яшчэ 15 сутак за ўдзел у іншым несанкцыянаваных масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КоАП РБ). Такое рашэнне вынес суд Цэнтральнага раёну Гомля.

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", актывіст і фактычны лідар акцый «Прагулкі па набярэжнай, ці кармленне галубоў» Юрый Уласаў быў затрыманы 7 траўня пасля акцыі салідарнасці з арыштаваным блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якая адбылася на «нулявом кіламетры» у цэнтры Гомля. 20 удзельнікаў акцыі былі затрыманы АМАПам і міліцыяй. Каля 10 чалавек былі пакараны штрафамі і суткамі, некаторыя ўдзельнікі яшчэ чакаюць суду.

Акцыі «Прагулкі па набярэжнай» пачалі адбывацца ў Гомлі з канца лютага бягучага году з ініцыятывы блогера Сяргея Ціханоўскага. Кожную нядзелю некалькі дзясяткаў гамельчукоў у 12.00 збіраліся спачатку на набярэжнай, а потым каля «Белтэлекаму», абмеркоўвалі бягучую грамадска – палітычную, ды эканамічную сітуацыю, прэзідэнцкія выбары, размаўлялі з журналістамі. Юрый Уласаў удзельнічаў амаль ва ўсіх акцыях. 

«Улады не хочуць, каб у крытычны час лідар меркаванняў, чалавек, які здольны весці за сабой людзей, заставаўся на свабодзе, – мяркуе праваабаронца Леанід Судаленка. – З гледзішча правоў чалавека, безумоўна, гэта дыскрымінацыя чалавека, грубае парушэнне ягоных правоў на мірныя сходы і свабоднае выказванне свайго меркавання. Пераслед постфактум за ўдзел у мірных сходах паказваюць слабасць рэжыму, моцная ўлада такое не робіць».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства