viasna on patreon

На Статкевіча і Троцкага склалі пратаколы за ўскладанне кветак Дапоўнена

2020 2020-05-25T09:19:08+0300 2020-05-25T11:51:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/statkevich-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч. Фота: hramada.org

Мікалай Статкевіч. Фота: hramada.org

На палітыка Мікалая Статкевіча складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за несанкцыянаваную акцыю, да якой прыраўнялі ўскладанне кветак 8 траўня да помніка савецкім салдатам на Вайсковых могілках. Пра гэта Статкевіч заявіў 24 траўня на перадвыбарчым пікеце каля Камароўскага рынку.

Словы Статкевіча цытуе БелаПАН:

 “8 траўня я ўзяў кветкі і прыйшоў сваімі сябрамі на Вайсковыя могілкі. Я паклаў гэтыя кветкі да брацкай магілы савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленні Мінска. Я здзяйсняю гэта злачынства кожны год, атрымліваецца, з 1992 года. 8 траўня, калі яшчэ няма ляскату тэхнікі гэтых парадаў, мы па нашым старажытным славянскім, беларускім, хрысціянскім звычаі прыходзім да магіл, каб схіліць галаву ў памяць пра тых, хто выратаваў нас… І вось сёлета мяне робяць за гэта злачынцам".

Калі адбудзецца суд над палітыкам — пакуль невядома.

Як расказаў "Радыё Свабода" Мікола Статкевіч, ён ведае, што прыслалі пазву ў суд яшчэ прынамсі аднаму ўдзельніку ўскладання кветак — Валянціну Троцкаму. На думку Статкевіча, Троцкага вызначылі па пазнавальнай барадзе, а віна яго толькі ў тым, што ён «прыйшоў з кветкамі, пастаяў і хвіліну памаўчаў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства