viasna on patreon

Суды над удзельнікамі мірных акцый і сустрэч працягваюцца Дапоўнена

2020 2020-05-25T15:11:31+0300 2020-05-25T18:41:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/urchanka_darja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дар'я Юрчанка, фота "Віцебскай Вясны"

Дар'я Юрчанка, фота "Віцебскай Вясны"

У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і акцый па "кармленні галубоў".

25 траўня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску суддзя Юрый Урбан разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да віцяблянкі Дар'і Юрчанка. Дзяўчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП) і аштрафавалі на 25 базавых велічыняў, паведамляе "Віцебская Вясна".

Гэта ўжо другі штраф, які жыхарка Віцебску атрымала цягам месяца. 18 траўня Дар'ю аштрафавалі на 540 рублёў за кармленьне галубоў (суддзя Алена Цыганкова).

Згодна з адміністрацыйным пратаколам, Юрчанка 30 красавіка ў загадзя вызначаным месцы ля будынку «Марка-сіці» парушыла заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Яна нібыта актыўна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным пікетаваньні, выказвала свае грамадска-палітычныя погляды ў інтэрв'ю блогеру Сяргею Ціханоўскаму. У далейшым відэаматэрыял быў разьмешчаны на ютуб-канале «Страна для жизни».

Сваёй віны ў судзе дзяўчына не прызнала і ад усялякіх тлумачэньняў наконт выстаўленага абвінавачваньня і сваіх дзеяньняў падчас сустрэчы з Ціханоўскім адмовілася.

“25 базавых – гэта вялікая сума для нашай сям’і. Адразу і не заплаціш. Я ня ведаю, дзе грошы на ежу ўзяць, хаця кожны дзень працую, а тут яшчэ штрафы аплочваць. Але ж ёсць артыкул Канстытуцыі, які дае людзям права на свабоду слова і забяспечвае свабоду сходаў”,  – сказала пасля суду Дар’я Юрчанка.

Нагадаем, што ў Віцебску ў пятніцу 22 траўня быў затрыманы актывіст Аляксей Прохараў. Яго запрасілі ў аддзел аховы правапарадку Чыгуначнага раёну для дачы тлумачэнняў пра ягоны ўдзел у кармленні галубоў 3 траўня. Але з міліцыі яго не выпусцілі – затрымалі і адразу адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Актывіст паспеў паведаміць праваабаронцу, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак.

У выніку Аляксей Прохараў атрымаў 10 сутак арышту. Судзілі актывіста праз Skype. 

Палітычны пераслед у траўні: прамежкавыя вынікі і расклад новых судоў

Як мінімум да першага чэрвеня будуць працягвацца суды над паплечнікамі Сяргея Ціханоўскага і іншымі актывістамі.

Таксама праваабаронцам стала вядома, што ў Мінску яшчэ на мінулым тыдні 20 траўня актывіст "Народнай грамады" Сяргей Спарыш быў асуджаны на 8 сутак арышту. Яго, як і яшчэ 7 чалавек, затрымалі ў мінулы аўторак у Вярхоўным судзе, дзе праходзіла абскарджванне нерэгістрацыі "кандыдатаў пратэсту". Таксама стала вядома, што затрыманы тады ж Дзмітрый Місюк атрымаў 15 базавых велічынь (405 рублёў) штрафу за "непадпарадкаванне міліцыі" (арт. 23.4 КаАП). 

У Мінску судзяць затрыманых "кандыдатаў пратэсту" і іх паплечнікаў

Сёння ў Мінску праходзяць суды над затрыманымі напярэдадні незарэгістраванымі "кандыдатамі пратэсту" і іх паплечнікамі. На 20 траўня "Вясна" валодае звесткамі пра 8 затрыманых.

У Маладзечне па артыкуле 23.34 КаАП на 30 базавых велічынь (810 рублёў) асуджаны Дзмітрый Булкоўскі за ўдзел у мясцовай акцыі па "кармленні галубоў". 

У Наваполацку за ўдзел у сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім 29 красавіка 8 базавых велічынь (216 рублёў) штрафу атрымаў Артур Сіні. Таксама ў Наваполацкім раённым судзе на 6 базавых аштрафавалі жанчыну, якая прыходзіла на тую сустрэчу літаральна на хвіліну. Яе прозвішча высвятляецца. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства