viasna on patreon

У Шаркаўшчыне за "апытанку" аштрафавалі журналіста Лупача

2020 2020-05-26T15:25:26+0300 2020-05-26T15:25:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zmicer_lupach_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Шаркаўшчыне суддзя Аксана Табола аштрафавала журналіста Змітра Лупача за супрацу з «Белсатам». Пратакол на Змітра Лупача паводле артыкула 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) склалі 15 траўня за сюжэт 23 красавіка пра сітуацыю з каранавірусам у Шаркаўшчыне, піша belsat.eu.

Зміцер Лупач. Фота з сайта БАЖ

«Мы ездзілі распытаць пра сітуацыю з каранавірусам у Шаркаўшчыне. На той час гэта быў адзіны раён, які афіцыйна на той час быў адзіным чыстым ад віруса [на Віцебшчыне. – Рэд. Belsat.eu]», – сказаў ён у размове з карэспандэнтам belsat.eu.

26 траўня суддзя Аксана Табола пастанавіла аштрафаваць журналіста на 40 базавых велічынь, або на Br 1080.

«Іншага я ад іх і не чакаў. Думаў, што нават больш дадуць, бо мне ўжо апошнія штрафы былі 45 базавых. Я нават суддзі сказаў, што шаркаўшчынскія міліцыянты паленаваліся ўжо працаваць. Апытанка была трох чалавек, а яны апыталі толькі першага і на падставе гэтага склалі пратакол. На гэтым яны і пабудавалі свой працэс», – адзначыў Зміцер Лупач.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства