viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-05-26T14:46:00+0300 2020-05-28T16:13:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і акцый "кармленні галубоў". Падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.34 можа стаць нават і фота, змешчанае ў сацыяльных сетках, альбо хвіліннае выказванне свайго меркавання падчас youtube-стрыму.

Тым часам “Экадом” праінфармаваў Камітэт па пытаннях выканання Орхускай Канвенцыі аб новых выпадках пераследу актывістаў у Беларусі. Што на гэта адказала Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі?

Час выбараў: 20 траўня завяршыліся  два этапы:  рэгістрацыя ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама фармаванне тэрытарыяльных выбарчых камісій. Як ацэньваюць сітуацыю праваабаронцы — у размове з Валянцінам Стэфановічам.

А з 21 траўня распачаўся этап збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. У Мінску пакуль самым масавым днём збору подпісаў стала нядзеля 24 траўня.

Асоба: браты Ілля і Станіслаў Косцевы яшчэ ў студзені 2020 года былі прыгавораныя да смяротнага пакарання. Яны падалі апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны суд, і 22 траўня яна была разгледжаная. Але – пакінутая без зменаў. Як праходзіў разгляд скаргі, што казалі на судзе самі браты і бок пацярпелых, ды чым увогуле “унікальная” справа Косцевых?

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні ZeNoir.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2020-05-26_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства