"Светлагорская пляма". Дакументальны фільм "Вясны" Відэа
Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску стаў бруднай плямай для Беларусі і пагрозай для здароўя мясцовых жыхароў. Мясцовыя актывісты ўжо некалькі гадоў змагаюцца за спыненне ягонай працы. Праваабарончы цэнтр "Вясна" паразмаўляў з мясцовымі экалагічнымі актывістамі Анатолем Змітровічам, Сяргеем Дайнекам, Андрэем Смалянчуком, Таццянай Насковай, жыхарамі вёскі Якімавай Слабады, якую неаднаразова накрывала пеплам, праваабаронцай "Вясны" Аленай Маслюковай і іншымі пра тое, якая экалагічная сітуацыя насамрэч склалася ў Светлагорску ў сувязі з заводам.
"Пабудаваны па загаду Лукашэнкі з парушэннем беларускіх стандартаў і экалагічнай бяспекі, будаваўся кампаніяй без патрэбнага досведу такіх праектаў паблізу населенага пункта, выкідвае каля 40 шкодных рэчываў штодзень, — гэта толькі некаторыя красамоўныя факты пра новы завод, які ў лютым 2020-га пачаў сваю працу", — адзначае аўтар фільма Сяржук Кійко.