viasna on patreon

Убачыла свет кніга пра легендарнага Кіма Хадзеева. Запрашаем на прэзентацыю! Фота

2020 2020-05-28T14:03:00+0300 2020-05-28T08:08:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hadzeeu-2020-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маем цікавую падзею! Выдалі кнігу-дакумент «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя»

Выданне ўбачыла свет у серыі «Беларуская турэмная літаратура», якую запачаткаваў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Кніга ўяўляе сабой зборнік дакументаў, як пісьмовых так і вуснагістарычных. Публікацыя дакументаў папярэджваецца грунтоўнай прадмовай. У кнізе таксама змешчаны дакументы з нагляднага вядзення Пракуратуры СССР па справе Кіма Хадзеева і Эдуарда Гарачага 1962 года.

Аўтарам уступнага слова і ўкладальнікам кнігі выступіў гісторык-даследчык Уладзімір Валодзін.

Чым вядомы Кім Хадзееў?

Кім Хадзееў. Фота: TUT.BY
Кім Хадзееў. Фота з сайту TUT.BY

Філосаф і культуролаг Хадзееў у 1949 годзе, калі вучыўся ў БДУ, пасля культпаходу на балет «Князь-возера» В. Залатарова, прыняў удзел у публічным абмеркаванні пастаноўкі, дзе крытычна выказаўся разам з іншымі студэнтамі пра яе эстэтычныя якасці. Гэта выклікала гнеў партыйнага начальства. Неўзабаве яго выключылі з універсітэту, а пазней, калі партыйная кампанія з “бязроднымі касмапалітамі” набрала абароты, быў арыштаваны і асуджаны да зняволення. Пакаранне адбываў у Ленінградскай спецыяльнай псіхіятрычнай бальніцы турэмнага тыпу, дзе пазнаёміўся з іншымі палітычнымі зняволенымі, у тым ліку з Юрыем Айхенвальдам, Паўлам Уліціным, Аляксандрам Асарканам.

Выйшаў на волю ў 1954 годзе і здолеў паступіць у Мінскі педінстытут. Ад гэтага часу Хадзееў удзельнічае, а затым робіцца лідарам розных нефармальных гурткоў і аб’яднанняў.

Зноў быў арыштаваны 25 студзеня 1962 года. Асуджаны за захоўванне і распаўсюд машынапісных кніг мастацкай прозы Паўла Уліціна «Табу» і «Анты-Асаркан» па частцы першай артыкула 67 Крымінальнага кодэкса БССР («Антысавецкая агітацыя і прапаганда»).

Пра Хадзеева ўзгадвае Эдуард Гарачы, на той час актор Тэатра юнага гледача:

"Это был уникальный человек, головастик, с юмором. То ли татарский еврей, то ли еврейский татарин. Он был старше нас на 10 - 12 лет. А мы все были молодые - 20 - 22 года. <...> У Хадеева было очень интересно. Он говорил об истории России, истории партии, истории литературы. Хадеев не окончил же университет, его первый раз арестовали еще студентом. Там его ждала прекрасная компания - Улитин, Асаркан, москвичи, которые были в курсе всего - политики, литературы.  <...> Кимушка рассказывал, как повернуться, если шмонают, чтобы что-то не заметили. <...>  Я его уроки и вспоминал, когда меня арестовали”.

Сёння на месцы двух знесеных двухпавярховікаў барачнага тыпу, у адным з якіх, у кватэры №24,  жыў пэўны час Кім Хадзееў, і куды часта прыходзілі неардынарныя і цікавыя асобы, пабудаваны элітны дом "Времена года".

Раён Асмалоўкі, дзе жыў Кім Хадзееў.
Раён Асмалоўкі, дзе жыў Кім Хадзееў.
asmalouka-03-01.jpg
Кквартал на рагу вуліц Кісялёва і Куйбышава.
asmalouka-04-02.jpg
Вядомы Дом пад Шпілем на вуліцы Чырвонай, непадалёк ад якога жыў Кім Хадзееў.

Як будзе праходзіць прэзентацыя?

Презентацыя кнігі пра легендарнага ў свой час дысідэнта Кіма Хадзеева адбудзецца 29 траўня ў анлайн-фармаце на платформе ZOOM. Пачатак ў 19 гадзін.

У мерапрыемстве возьмуць удзел гісторык і ўкладальнік Уладзімір Валодзін, праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі, паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў, журналіст і публіцыст Сяргей Ваганаў.
Запрашаем усіх зацікаўленых. Сумна не будзе!

Як далучыцца да мерапрыемства?

  • Калі яшчэ не маеце - спампуйце Zoom на свой тэлефон ці кампутар;
  • Зайдзіце на пошту viasna96@gmail.com і пакіньце свае кантакты для зваротнай сувязі, каб атрымаць спасылку для ўваходу на анлайн-прэзентацыю.

Калі вас зацікавіла кніга...

Навукова-папулярны зборнік «Бязродны касмапаліт Кім Хадзееў ды іншыя» — 9-я кніга серыі «Беларуская турэмная літаратура». Яе ўкладальнік гісторык Уладзімір Валодзін даследуе тэму рэпрэсій за іншадумства ў савецкія часы і раскрывае малавядомыя дэталі пераследу прадстаўніка мінскага андэграўнду Кіма Хадзеева (1929–2001): адлічэнне з універсітэта, дзве крымінальныя справы 1951 і 1962 гадоў, зняволенне ў псіхіятрычнай бальніцы. У зборніку даецца шырокі кантэкст падзей (кампанія па барацьбе з «касмапалітызмам», самвыдат). Сярод дзейных асоб — Павел Уліцін, Юрый Айхенвальд, Аляксандр Асаркан... Большасць дакументаў публікуюцца ўпершыню. Падобнае навукова-папулярнае выданне ўпершыню выйшла ў серыі «Беларуская турэмная літаратура».

PDF-версія кнігі даступная для спампоўвання на сайце Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Камунікат.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства