viasna on patreon

Непоўнагадовым удзельнікам гомельскай акцыі ў падтрымку Ціханоўскага зацікавілася міліцыя

2020 2020-05-28T16:33:57+0300 2020-05-29T11:20:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/7traunia_gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага 7 траўня. Фота "Радыё Свабода"

Акцыя ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага 7 траўня. Фота "Радыё Свабода"

У Гомелі дагэтуль працягваецца пераслед удзельнікаў акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім, якая прайшла 7 траўня ў цэнтры горада і скончылася масавымі затрыманнямі.

Непоўнагадовага Ягора Мікалаенку, які вучыцца ў Гомельскім абласным ліцэі, 27 траўня выклікалі да загадчыцы па выхаваўчай працы наконт яго ўдзелу ў той акцыі. Ягор хоць і ўдзельнічаў у акцыі, затрыманы ў той дзень не быў.

З ліцэя хлопца ў суправаджэнні выхавальніцы інтэрнату, дзе ён жыве, адвезлі ў РАУС. Там на Ягора склалі пратакол апытання, а затым адпусцілі. Па яго словах, міліцыянт спачатку не хацеў пускаць у кабінет выхавальніцу, але потым усё ж дазволіў ёй прысутнічаць падчас складання пратакола.

Бацькоў Ягора, якія жывуць у Жлобіне, выклікалі ў мясцовы РАУС на 16.30 28 траўня.

Нагадаем, што пасля акцыі 7 траўня, якая праходзіла ў падтрымку арыштаванага на 15 сутак блогера Сяргея Ціханоўскага больш за 20 чалавек, у тым ліку і журналісты, былі гвалтоўна затрыманы АМАПам. Затрыманых даставілі ў РАУС Цэнтральнага раёна. Большасць у той жа дзень адпусцілі пасля складання пратаколаў за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапыремстве (арт. 23.34 КаАП) і за непадпарадкаванне міліцыі (23.4 КаАП), але частку людзей пакінулі да суда ў ізалятары. На наступны дзень яны атрымалі 15-суткавыя арышты.

Новыя затрыманні прыхільнікаў блогера Ціханоўскага прайшлі ў розных гарадах краіны

Сёмага траўня ў розных гарадах краіны працягнуўся пераслед грамадзян, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Брэста (“кармленне галубоў”) і ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага. Не абыйшлося і без жорсткіх затрыманняў.

Сярод іх Юрый Уласаў – адзін ў арганізатараў акцый па “кармленні галубоў” каля Сожа. Калі ён адзсядзей першыя 15 сутак, яму дадалі яшчэ 15 за адну з “несанкцыянаваных” акцый. Таксама 15-суткавы арышт за гомельскую акцыю атрымалі мясцовы блогер Іван Рэмязоўскі, Дзмітрый Лукомскі (якога міліцыя затрымала значна пазней – 20 траўня), Аляксей Думенкоў, Уладзімір Марчанка, Сяргей Маслаў. Па дадзеных “Вясны”, яшчэ некалькі чалавек, якія былі затрыманы 7 траўня, чакаюць судоў.

Каманда праекту “Краіна для жыцця” праз краўдфандынгавую платформу на molamola.by працягвае збор дапамогі для рэпрэсаваных удзельнікаў мірных акцый і сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. У першую чаргу, сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу тых, хто атрымаў арышты. Дапамагчы можа кожны жадаючы.

Збор сродкаў для рэпрэсаваных удзельнікаў сустрэч "Краіны для жыцця"

Мы заклікаем падтрымаць у знак салідарнасці тых, хто ажыццяўляў свае канстытуцыйныя правы на свабоду выказвання меркавання і на свабоду мірных сходаў, гарантаваных міжнароднымі правамі, а таксама невінаватых людзей, якія трапілі пад рэпрэсіі, лістамі, паштоўкамі, перадачамі і грашовымі сродкамі для кампенсацыі выдаткаў, звязаных з утрыманнем пад вартай і абскарджаннем судовых рашэнняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства