viasna on patreon

Штраф за плакат "Выбары без Лукашэнкі і Ярмошынай"

2020 2020-05-29T08:38:06+0300 2020-05-29T08:38:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vasilje3u-miory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Васільеў.

Сяргей Васільеў.

Актывіста Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі з Міёраў Сяргея Васільева суд Міёрскага раёна пастанавіў аштрафаваць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на суму 135 рублёў. Судовае пасяджэнне адбылося 28 траўня.

Па інфармацыі Радыё Свабода, 27 траўня міліцыянты затрымалі Васільева ў цэнтры гораду з плакатам «Выбары без Лукашэнкі і Ярмошынай». Да  суду актывіста трымалі ў мясцовым пастарунку.

Сустаршыня ствараемай партыі БХД Павел Севярынец паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку аб тым, што Васільеў другі раз за тыдзень выйшаў да райвыканкаму з плакатам "Выбары без Лукашэнкі!"

"Першы раз яго пратрымалі суткі ў міліцыі і выпусцілі, але ён зноў выйшаў з плакатам. Другі раз забіралі з кайданкамі".

Актывіст Сяргей Васільеў працаваў ў Міёрскім аддзеле культуры, адкуль яго звольнілі за ўдзел у Дні Волі 25 сакавіка ў Менску. Ужо некалькі гадоў Сяргей Васільеў спрабуе ўладкавацца па спецыяльнасці, аднак беспаспяхова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства