viasna on patreon

Наваполацак: чатыром удзельнікам сустрэчы з блогерам Ціханоўcкім – чатыры  штрафы

2020 2020-06-01T18:39:52+0300 2020-06-01T18:39:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/navapolacak-2020-06-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наваполацкія "штрафнікі" і іх каманда. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Наваполацкія "штрафнікі" і іх каманда. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

У Наваполацкім судзе 1 чэрвеня разбіраліся 6 адміністрацыйных справаў, пачатых супраць чатырох чалавек. Усе яны – удзельнікі сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, які рабіў стрым з Наваполацку 29-га красавіка.

Двое з іх  яшчэ  “кармілі галубоў” 3-га траўня – прыйшлі на цэнтральную плошчу горада, каб прагуляцца і паразмаўляць пра надзённае са сваімі знаёмымі.

Абмеркаваць наяўныя праблемы з тымі, ад каго залежыць іх вырашэнне, не атрымліваецца, распавяла Беларускаму Радыё Рацыя Алена Гурчонак:

– Я так разумею, што не ў той мікрафон сказала – не таму чалавеку! Але ж я не супраць, каб сказаць у мікрафон, які паставіць гарвыканкам. Толькі няма не тое што мікрафона, а нашы пісьмовыя звароты, як правіла, ігнаруюцца! Мы атрымліваем адпіскі, пустыя адпіскі!

Паводле двух адміністрацыйных пратаколаў, Алену Гурчонак аштрафавалі на 10 базавых велічынь, што складае 270 рублёў. Такі самы штраф – і за  сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім, і за так званае „кармленне галубоў” прысудзілі Наталлі Карэлінай.

Аляксандра і Юлію Шэлепень пакаралі “сямейным” штрафам. Муж і жонка за інтэрв’ю блогеру Ціханоўскаму павінны сплаціць 16 базавых велічынь. З агульнасямейнага бюджэту, падкрэслівае спадарыня Юлія:

– Значыць, мне свайму дзіцяці сказаць, што сёлета ён не паедзе ў летнік, бо я выйшла і прадэманстравала сваю грамадзянскую пазіцыю. Я маю на гэта права ў адпаведнасці з артыкулам 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! А за гэта мне даюць штраф! Сямейны! 540 рублёў! Віншую, Беларусь! Напэўна, гэта якраз тое, чаго мы чакалі 26 гадоў. Каб за свабоду слова людзі пачыналі плаціць!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства