viasna on patreon

Прыхільнікаў Ціханоўскага аштрафавалі ў Віцебску агулам на 2430 рублёў

2020 2020-06-02T07:40:52+0300 2020-06-02T07:40:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vitebsk_31.05_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Віцебску.

Пікет па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Віцебску.

У Віцебску 1 чэрвеня адбыліся суды над чатырма прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоўскага, затрыманымі напярэдадні. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні з выкарыстаньнем плякату «Свабоду Ціханоўскаму!» і выявы перакрэсленага таракана. Актывістаў затрымалі зранку 31 траўня – перад пачаткам масавага пікету для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

Па інфармацыі “Віцебскай Вясны”, ранкам 31 траўня ў Віцебску былі затрыманыя Алег Баразна, Аляксандар Ільінец, Аляксей Саламаненка і Эдуард Плюснін. Усе чацьвёра дапамагалі ініцыятыўнай групе ва ўсталяванні намёту і афармленьні месца збору подпісаў за Ціханоўскую. Суткі перад судамі віцябляне правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ).

У панядзелак 1 чэрвеня стала вядома, што актывістаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні, якое адбылося 30 траўня каля ГЦ «Марка-сіці» – «з выкарыстаннем плакатаў «Свабоду Ціханоўскаму!» і «No pasarán!», а таксама выявы перакрэсленага таракана».

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску (суддзя Царыкаў) аштрафаваў Алега Баразну на 40 базавых велічынь (1080 рублёў), а суд Чыгунанага раёну (суддзя Цыганкова) пакараў штрафам на 20 базавых (540 рублёў) Эдуарда Плюсніна, які ў той дзень з'явіўся каля пікету толькі для таго, каб дапамагчы ўсталяваць намёт. Між тым, суддзя Цыганкова ня ўгледзела правапарушэння ў дзеяньнях яшчэ аднаго актывіста – Аляксандра Ільінца, аднак і ягоную справу накіравалі на дапрацоўку ў міліцыю.

Лёс яшчэ аднаго затрыманага і абвінавачанага паводле артыкулу 23.34 КаАП – Аляксея Саламаненкі, быў невядомы аж да вечара 1 чэрвеня. Ягоная справа «ўсплывала» то ў адным, то ў другім судзе, але раптам знікала, калі ў суд прыяжджалі паплечнікі Аляксея і ягоная жонка Наталля. Ніхто са службовых асобаў ня мог сказаць, дзе канкрэтна будуць судзіць актывіста. Толькі пасьля 18.00 жонка і сябры Аляксея дазналіся, што справу Саламаненкі будзе разглядаць суд Першамайскага раёну. Судзьдзя Барысава прызнала яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні (арт. 23.34 КаАП) і аштрафавала на 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства