Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут.
Хроніка: У нядзелю па краіне прайшлі масавыя пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, падчас чаго было затрымана не менш за 30 чалавек. А за некалькі дзён да гэтага затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага. Праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем. Тым часам працягваюцца судовыя рэпрэсіі (актывістку Вольгу Нікалайчык асудзілі на 15 сутак арышту за стрым з Ціханоўскім, журналіста Зміцера Лупача — на 40 базавых велічынь штрафу за сюжэт пра каронавірус, а маладзечанца Яўгена Радзівілку — на 12 базавых велічынь за нібы распаўсюд экстрэміскіх матэрыялаў).
Час выбараў: Сябру партыі БНФ Тамару Шчапёткіну не ўключылі ў склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, а праваабронцу Паўла Левінава — у Віцебскую абласную камісію. Нават праз суд: усе скаргі на рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў і мясцовых выканкамаў аб фарміраванні выбарчых камісій былі пакінутыя без задавальнення.
Падзея: Прэзентаваны зборнік “Бязродны касмапаліт” Кім Хадзееў ды іншыя". У ім раскрываюцца малавядомыя дэталі савецкага пераследу за іншадумства.
Асоба: Актывіст “Народнай грамады” Арцём Бабок быў затрыманы сярод іншых паплечнікаў “кандыдатаў пратэсту” у Вярхоўным судзе, калі тыя хацелі абскардзіць неўключэнне ініцыятыўных груп. Ён нават не апрануў майку “Убывай” і самастойна пакінуў залю судовага паседжання — але суддзя суда Савецкага раёна горада Мінска асудзіла яго на сем сутак арышту за “непадпарадкаванне” міліцыі. Як жылося у ЦІП і ці можна пазбавіцца там ад вошай — пра ўсё гэта распавядзе сам Арцём Бабок.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Pomidor/off.