viasna on patreon

Блогера Шэрага ката і лідара АГП асудзілі за акцыю салідарнасці з Ціханоўскім

2020 2020-06-03T10:48:55+0300 2020-06-03T10:51:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shery_kot_kazlou_agp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 3 чэрвеня працягнуліся суды над удзельнікамі акцый у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. На гэты раз судзілі палітыка, лідара АГП Мікалая Казлова і youtube-блогера Дзмітрыя Казлова (Шэрага ката). Абодвух судзілі за акцыю шостага траўня ля Нямігі - калі неабыякавыя грамадзяне сабраліся разам, каб выказаць недавольства тады яшчэ першаму затрыманню Ціханоўскага. 

Справу Дзмітрыя Казлова (Шэрага ката) разглядаў суддзя Іван Касцян. Блогер на суд не прыехаў, яго няяўку прызналі няўважлівай і распачалі суд без яго. Сведкам у адміністрацыйнай справе па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) выступіў намеснік начальнік ГУУС Павел Кунчык. Ён пацвердзіў, што бачыў, як тыя, хто сабраўся на акцыю, выказвалі незадаволенасць арыштам Сяргея Ціханоўскага. Дзмітрый Казлоў на той акцыі крычаў лозунг "Свабоду Сяргею Ціханоўскаму!".

Пасля перапынку суддзя Касцян вынес рашэнне пакараць блогера штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Лідарага Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова судзіла суддзя Юлія Густыр, як і Іван Касцян, вядомая вядзеннем палітычна матываваных спраў. Мікалая таксама суддзілі за ўдзел у мінскай акцыі шостага траўня. Рашэнне суда было такое ж самае - 50 базавых велічынь штрафу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства