viasna on patreon

Валерыя Рабцава змясцілі ў ІЧУ да суда, дома застаўся непаўналетны сын з інваліднасцю

2020 2020-06-07T11:53:42+0300 2020-06-07T15:47:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valer_rabcau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валер Рабцаў

Валер Рабцаў

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", яшчэ ў абед пятніцы - 5 чэрвеня - быў затрыманы абаронца Курапат Валеры Рабцаў. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянавам мерапрыемстве.

Да суда мужчыну змясцілі ў ІЧУ. Пры гэтым у Валерыя Рабцава на ўтрыманні ёсць непаўнагадовае дзіцё з інваліднасцю. Зараз за ім даглядае брат Валерыя. 

Праваабаронца Аляксей Лойка накіраваў заяву ў ГУУБ МУС аб тым, што ў дачыненні да Валерыя Рабцава і яго непаўналетняга сына Дзмітрыя , які мае інваліднасць, здзяйсняюцца супрацьпраўныя дзеянні.

"Частка 2 артыкула 6.7 КаАП забараняе ўжываць арышт да адзінокіх бацькоў (Валерый адзін выхоўвае дзіця), якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей або дзяцей з інваліднасцю. Кожны раз пры затрыманні Валерый інфармуе ахоўнікаў парадку аб тым, што ён адзін ажыццяўляе дагляд дзіцяці і яго затрыманне, як правіла, не доўжыцца больш за тры гадзіны", - падкрэсліў праваабаронца.

Твар сталічнай міліцыі: бацькоў кінулі за краты, пакінуўшы дома шасцігадовае дзіця

Затрыманую 5 чэрвеня ў Мінску нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве Алену Лазарчык у той жа дзень змясцілі да суда ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства